Усяго патроху

Панядзелак, у народнай традыцыі і вераваннях

Панядзелак — адзін з самых складаных дзён тыдня. У традыцыйнай культуры ўсходніх славян за ім устойліва замацавалася характарыстыка неспрыяльнага дня.

Першы, або пачатак, мадэляваў, у значнай ступені прадвызначаў развіццё падзей як на адзін дзень, так і на ўвесь тыдзень, месяц, год ці нават усё жыццё. Народная мудрасць даволі безапеляцыйна падводзіць вынікі: «Не пашанцавала з раніцы, не пашэнціць і вечарам».

За панядзелкам замацавалася вызначальная рыса «цяжкі», у сэнсе «бесперспектыўны», «неспрыяльны» для распачынання важных спраў. У традыцыйнай культуры славян гэтым эпітэтам пазначаны яшчэ толькі адзін суб’ект культуры — чалавек з «цяжкай» рукой, якому нельга было засяваць, купляць карову ці парасят, быць сватам, нават наліваць чарку гарэлкі — усё пойдзе прахам: насенне не прарасце, жывёла не будзе гадавацца, заручыны не ўдадуцца, гарэлка «колам» стане.

«У панядзелак работы не пачынай і ў дарогу не выязджай»

— негатыўнае стаўленне да гэтага дня з’явілася падставай цэлага шэрагу забарон, якія датычыліся гаспадарчай дзейнасці чалавека і яго паводзін. У панядзелак не пачыналі вяселле, улазіны, не здзяйснялі куплю-продаж; не пазычалі грошы; не саджалі лён і капусту; не садзілі птушку на яйкі — будуць адны пеўнікі.

У характарыстыцы панядзелка ёсць і станоўчыя моманты. Разлічваючы на магію «першага», некаторыя гаспадыні сеялі ў панядзелак фасолю, гарбузы і агуркі: «Першы дэнь — першыя й гурочкі, не будэ пустацвету».

Менавіта за тое, што панядзелак стаў першым днём тыдня, з яго часцей за ўсё пачыналіся святочныя тыдні: Масленічны, Велікодны, Русальны (Духаў дзень) і інш. Шыльным, Шылаватым панядзелкам пачынаўся Перадвелікодны пост.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Некаторыя ў Іране смела гаварылі. Цяпер яны мёртвыя, і будзе яшчэ горш!9

Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару7

У 2024 годзе Польшча выдала беларусам на 41% менш першых ДНЖ і доўгатэрміновых віз 6

Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь10

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна16

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць