Міністры замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і Расіі Сяргей Лаўроў 23 лістапада ўзялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Расійскага цэнтра навукі і культуры, што ў Мінску па вул. Ракаўская, 16Б.
Як заявіў на цырымоніі Лаўроў, «гісторыя, культура, духоўная агульнасць, моўныя карані аб’ядноўваюць Беларусь і Расію ў адзіную гуманітарную прастору». Ён падзякаваў беларускаму боку за памяшканне для цэнтра, але адзначыў, што яно часовае — найбліжэйшым часам плануецца пачаць будаўніцтва пастаяннага будынка.
Мартынаў падкрэсліў, што «
Мартынаў выказаў надзею, што ў Маскве будзе адкрыты аналагічны Беларускі цэнтр навукі і культуры.
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі абмяняліся падарункамі. Лаўроў уручыў беларускаму калегу падарункавае выданне кнігі «История Кремля», Мартынаў у адказ — «Наследие Беларуси».
Каментары