Культура2424

Галоўпаштамт застаўся ў 1953 годзе

Там адкрыўся кірмаш святочных паштовак. Кіраўніцтва ўстановы вырашыла, што іх варта назваць «адкрыткамі».

У Мінску, у памяшканні Галоўпаштамта, працуе традыцыйны кірмаш святочных паштовак. На ім можна набыць найлепшыя айчынныя ўзоры. У мінулым годзе свае паштоўкі супрацоўнікі галоўнага паштовага аддзялення краіны называла "паштоўкамі". Аднак сёлета кіраўніцтва ўстановы вырашыла, што слова «паштоўка» не зусім адпавядае зместу выставы і выкарыстала слова «адкрыткі».

На пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы», дзе супрацоўнікі Галоўпаштамта знайшлі такое слова, арганізатарка кірмаша заявіла, што «гэтае слова адпавядае правілам беларускай мовы», і што «мы заўсёды карыстаемся добрымі слоўнікамі». У найноўшы «Арфаграфічны слоўнік», падараваны рэдакцыі «НН» асабіста Аляксандрам Лукашанцам і спецыяльна прынесены карэспандэнтам на Галоўпаштамт, жанчына глядзець не захацела. Яна загадала падначаленай прынесці ўласны слоўнік. Яго прынеслі і з гонарам выдалі ў рукі карэспандэнту. Галоўным слоўнікам Галоўпаштамта аказаўся «Руска-беларускі слоўнік» 1993 года, перадрукаваны з «Руска-беларускага слоўніка» 1953 г.. Слова «адкрытка» там насамрэч аказалася. Але яно стаяла пасля слова «паштоўка».

«Малады чалавек, у беларускай мове з 1953 г. нічога не змянілася. Я сама нарадзілася ў 1955-м, можаце мне паверыць», —
пераконвала арганізатарка кірмаша карэспандэнта «НН». Спробы паведаміць жанчыне аб нядаўняй рэформе мовы і паказаць змест самага новага слоўніка скончыліся нічым.

Дзеля справядлівасці варта дадаць, што іншыя супрацоўнікі кірмаша аказаліся больш абазнанымі і адразу пагадзіліся, што слова «адкрыткі» да беларускай мовы дачынення не мае. Аднак начальніца (якая, дарэчы, настойліва пажадала застацца ананімнай) засталася нязломнай.

Кірмаш святочных паштовак на Галоўпаштамце будзе працаваць да праваслаўнага Раства.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай26

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўжо з'явілася новая сіняя разметка1

На парад у Гродне вывелі казу. З ёй аказалася складаней, чым з людзьмі ВІДЭА10

Што вядома пра беларуса Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча, якога арыштавалі ў Расіі і абвінавачваюць у падрыхтоўцы дыверсіі2

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы11

Расія і Украіна могуць падпісаць пагадненне аб спыненні агню ў гэтыя выхадныя — Мерц7

«Забралі буйную суму ў валюце». Што цяпер гавораць на Мазырскім НПЗ пра затрыманні сваіх топ-менеджараў

«Славакія і Сербія перамогуць!» Вучыч і Фіца запісалі відэа на фоне Крамля15

Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога»19

Пасля выбараў новага Папы свет абляцела ягонае нефармальнае ФОТА конна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай26

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць