Адна зь нешматлікіх беларускіх установаў дашкольнай адукацыі адчувае востры недахоп кадраў. На сёньняшні дзень садок мае фармальны статус беларускамоўнага, што прадугледжвае правядзеньне ўсіх заняткаў зь дзецьмі па-беларуску, у тым ліку фізкультуры, музычнага выхаваньня, заняткаў з псыхолягам. У ясельнай і малодшай групах садочку займаюцца дзеткі зь беларускамоўных сем’яў, для іх беларуская мова – адзіны натуральны сродак зносінаў.

На вялікі жаль, пэдагогі ў большасьці сваёй не падрыхтаваныя для працы з такімі дзеткамі, яны звыкліся працаваць зь беларускай мовай як з замежнай. Большасьць бацькоў, чые дзеці наведваюць гэты садок, маюць вышэйшую адукацыю і актыўную грамадзянскую пазыцыю, і таму яны бяруць актыўны ўдзел у жыцьці садку, выстаўляюць высокія патрабаваньні да прафэсіяналізму пэрсаналу.

Садок знаходзіцца ў Цэнтральным раёне сталіцы, працуе 12 гадзін у суткі, складаецца з 6 груп.

Калі Вы адчуваеце ў сабе сілы і здольнасьці для працы з маленькімі беларусамі, маеце адпаведную адукацыю і менскую прапіску – запрашаем Вас!

Будзем удзячныя, калі Вы перадаcьцё гэтую інфармацыю сваім знаёмцам.

Тэлефануйце на 8-029-632-27-43 (Крысьціна Вітушка, Апякунская Рада садочку) альбо лістуйце на [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0