26 лістапада музыка ладзіць канцэрт, прысвечаны 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Падчас выступу прагучаць кампазіцыі з новага альбома выканаўцы «Беларуская песня», на вершы пісьменніка. Па словах Змітра, гэта будзе звычайны выступ, без усялякіх вычварэнняў.

«Будзе проста добры канцэрт. Выкручваць дупу на чырвоны сцяг, ці на бел-чырвоны, я не збіраюся. Будзе канцэрт, прысвечаны Караткевічу. Мы павінныя аддаць даніну яго таленту і гэтак далей — вось гэта асноўнае. Хопіць нас здзіўляць суперсвятлом, супергукам і г.д. Будзе Алесь Камоцкі, магчыма, дасць бог будзе Рыгор Іванавіч Барадулін, але пакуль дай Бог яму здароўя».

Канцэрт адбудзецца 26 лістапада ў мінскім Палацы культуры чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7), пачатак у 19.00.

Квіткі каштуюць ад 25 000 да 40 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?