У Лунінецкім раёне 24-гадовы настаўнік скраў 20 мяхоў бульбы
Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Трое жыхароў Лунінецкага раёна, у тым ліку настаўнік адной з мясцовых школ, падазраюцца ў крадзяжы 700 кг бульбы.
Як паведаміл ў Лунінецкім РАУС, 25 лістапада ў дачыненні да
Паводле звестак следства, у ноч на 20 лістапада гэтыя людзі скралі ў вёсцы Бродніца з прысядзібнага ўчастка мясцовага жыхара 700 кг бульбы. Яны прыехалі на легкавым аўтамабілі педагога. Бульба ў сетках ляжала на ўчастку і была накрыта поліэтыленавай плёнкай.
Яны загрузілі ў аўтамабіль бульбу і схавалі ў лясным масіве.
На наступны дзень здалі «тавар» нарыхтоўшчыку і выручылі каля 900 тыс. рублёў. Грошы падзялілі паміж сабой.
Падазроныя і пацярпелы ад крадзяжу — жыхары розных вёсак.
24-гадовы настаўнік і18-гадовы старшакласнік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
26 лістапада будзе затрыманы іх
Старшакласнік не вучыцца ў школе, дзе працуе затрыманы настаўнік.
Каментары