Спорт

А шчасце было побач

Гандбол. «Дынама» Мінск — «Кадэтэн» (Шафхаўзэн) — 31:32.

Банальная і зацяганая фраза, але менавіта яна прыйшла ў галаву пасля матча гандбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж мінскім «Дынама» і швейцарскім «Кадэтэнам» з Шафхаузэна.

Нашы прайгралі 31:32 (першы тайм — 14:16).

Беларускія гандбалісты ў пачатку гульні нават вялі +3 (6:3), але швейцарцы з някепскім дэсантам з легіянераў з Чэхіі, Славакіі, Сербіі, Румыніі, Эстоніі ды Літвы паступова пераламалі хаду гульні на свой бок (6:5, 7:5, 7:6, 7:7, 7:8).

У другім тайме падапечныя Пятра Грахоўца нават павялі з розніцай у тры мячы (14:17, 20:23).

Беларусы здолелі ў сярэдзіне другога тайма зраўняць лік — 24:24.

Але атрымалі тры мячы ў адказ, і цяпер мары заўзятараў і журналістаў былі хіба пра нічыю, якая тады падавалася за шчасце.

Самымі драматычнымі сталі апошнія хвіліны гульні.

Гадаванцы Сяргея Бябешкі лік зраўнялі — 31:31, атрымалі мяч у адказ — 31:32, Бябешка ўзяў тайм-аут — і нават зняў варатара.

Замест Валерыя Кашавога, апрануўшы адмысловую майку, сёмым палявым выйшаў Максім Бабічаў, але 16 апошніх секундаў так і не хапіла, каб лік зраўняць. Кажанеўскі не здолеў закінуць з вострага вугла

Швейцарскі клуб радаваўся пасля фінальнага свістка, ну калі не як пасля перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, то прынамсі, як пасля выхаду клуба ў плей-оф.

Паспрыяла перамозе гасцей і выдатная гульня эстонца Майта Патрайла, што ў другім тайме закінуў сем мячоў са сваіх васьмі, а таксама галкіпера Б’ёргвіна Густафсана, што здалёк фрызурай нагадваў баварскага украінца (ці ўкраінскага баварца?) Анатоля Тымашчука.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі Сяргей Бябешка панаракаў на далёка не бездакорнае судзейства, зазначыўшы, што справядлівым вынікам была б нічыя.

Таксама Бябешка зазначыў, што Майт Партрайл у другім тайме фактычна зрабіў гульню.

***

Сёння «Чэхаўскія мядзведзі» выйгралі ў гасцях у «Піка» — 29:22, а ў суботу «Вальядалід» і «Ольбарг» згулялі ўнічыю 33:33.

Групавы этап. Група «С»:

Вальядалід (Іспанія) — 10 (6 гульняў), Чэхаўскія мядзведзі — 10 (6), Пік (Венгрыя) — 6 (6), Ольбарг (Данія) — 4 (6), Кадэтэн (Швейцарыя) — 3 (5), Дынама-Мінск — 3 (5).

Параза адкінула беларусаў на апошняе месца ў групе.

У нас у актыве толькі адна перамога (над «Пікам») і чатыры паразы. Прычым тры з іх — дома: ад «Вальядаліда», «Мядзведзяў» і «Кадэтэна»,

Цяпер «Дынама» давядзецца правесці тры гульні ў гасцях.

4 снежня — супраць «Піка», 9 лютага — з «Кадэтэнам» і 19 лютага — з «Вальядалідам».

27 лютага гульня ў Мінску з «Ольбаргам». Завершыць групавы турнір «Дынама» матчам у гасцях з «Чэхаўскімі мядзвезямі» (3 сакавіка).

У плей-оф выходзяць чатыры каманды з групы.

***

Мінск, 28 лістапада. Палац спорта. 2 700 гледачоў (змяшчальнасць — 3 200).

Дынама-Мінск — Кадэтэн (Шафхаўзэн) — 31:32 (14:16).

Склад «Дынама»: Валянцін Кашавы (Эгідыус Пяткявічус), Віталь Кажанеўскі — 2, Дзяніс Рутэнка — 3, Максім Бабічаў — 3, Сяргей Шыловіч — 2, Барыс Пухоўскі — 3, Віктар Каваленка — 1, Рэмігіус Чэпуліс — 4, Павел Ацьман — 7, Сяргей Ануфрыенка — 5, Аляксандр Цітоў — 1.

Найлепшым у швейцарцаў быў Ян Філіп, які закінуў 11 мячоў, Майт Патрайл — 8.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У 2024 годзе Польшча выдала беларусам на 41% менш першых ДНЖ і доўгатэрміновых віз 6

Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь10

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна16

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць