Улада66

Раманчук узмацніў антыбюракратычную тэму, Цярэшчанка даў новыя падставы для кпінаў

Зноў, як і мінулыя выступы, Раманчук увесь свой радыёзварот прысьвяціў эканамічным і сацыяльным пытаньням, зноў выступаў цалкам па-расейску.

Адрозьненьне ад мінулага выступу — моцная папулісцкая, антыбюракратычная тэма. Яраслаў неаднаразова ўзгадваў начальства, бюракратыю. «Каму ў Беларусі жыць добра — гэта начальству», — казаў Раманчук. Паводле ягоных словаў, у ЖКГ заробкі складаюць 2–3 тысячы даляраў. Раманчук асабліва адзначыў неабходнасьць скарачэньня бюракратаў. «Навошта ўтрымліваць гэтых ідэолягаў, навошта ўтрымліваць камітэты па цэнах. Бязь іх наша жыцьцё стане лепш».

Увогуле, Раманчук ад пачатку заявіў, што паспрабуе адказваць на тры галоўныя пытаньні якія хвалююць людзей — заробкі, цэны, дзе ўзяць грошы. Раманчук даволі часта спасылаўся на свае сустрэчы зь людзьмі і на пытаньні, якія там яму задаваліся.

Дзе нам узяць грошы на рэформы, на прыватызацыю? Тут ёсьць чатыры актывы. Першае: на руках у прадпрымальнікаў назапасілася 4 мільярды даляраў. Другое: замежныя інвэстыцыі. Трэцяя крыніца — уключэньне зямлі ў паўнацэнны эканамічны абарот. Чацьвёртая — скарачэньня бюракратаў, вызваленьне нацыянальнага прадпрымальніцтва, скарачэньне падаткаў.

Беларускую эканоміку Раманчук назваў эканомікай ямачнага рамонту дарог. Замест таго, каб зрабіць добры рамонт, нашы дарожнікі, паводле яго, зьмешваюць асфальт з брудам.

***

Віктар Цярэшчанка зноў маляваў эканамічны цуд, які здарыцца ў выпадку ягонага прыходу да ўлады.

Абяцаў павялічэньне заробкаў, пэнсіяў, дапамогаў на дзяцей, на інвалідаў. Паабяцаў вырашэньне праблемы вяртаньня савецкіх ўкладаў цягам двух гадоў.

Як і мінулы раз, Цярэшчанка гаварыў пра згубнасьць арыентацыі на даляр, пра незалежнасьць ад замежнай валюты. Ня трэба браць замежныя крэдыты, Беларусь сама будзе даваць крэдыты іншым. Увядзем новы рубель, 100-працэнтна забясьпечаны. Курс рубля да даляру будзе тры да аднаго, за 5–7 гадоў выйдзем адзін да аднаго да даляру.

Менавіта з гэтага кпяць афіцыйныя СМІ, гаворачы пра тое, як нейкі неназваны кандыдат абяцае рубель да даляру адзін да аднаго. Але цяпер падставаў для іроніі стане яшчэ больш, бо Цярэшчанка паабяцаў, што на рублі будзе ягоны партрэт як гарантыя стабільнасьці гэтай валюты.

Зь цікавага — тое, што Цярэшчанка ў адным моманце на некалькі хвілінаў перайшоў на беларускую мову.

Радыё Свабода (аўдыё)

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння2

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя страсальшчыкі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

Каго часцей за ўсё кусаюць камары? Даведаліся ў вучонага1

Жанчыну не пусцілі ў рэстаран «Паедзем, паядзім» з дзіцём, якое заснула ў вазку6

У Крычаве выканкам збірае данаты на новыя прыпынкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння2

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць