Здарэнні88

Cамалёт «Аўстрыйскіх авіяліній» садзілі на падушку з пены

Пры пасадцы ў Мінску не выходзіла шасі. Зваротны ранішні рэйс з Мінска ў Вену адменены.

Пры пасадцы ў Мінску не выходзіла шасі. Абышлося без ахвяр, на шчасце.

«У Нацыянальным аэрапорце» Мінск «у самалёта» Фокер-100 «пры пасадцы не выйшла шасі, ахвяр няма», — паведамілі ў аэрапорце агенцтву «Інтэрфакс».

Самалёт належыць «Аўстрыйскім авіялініім» — адной з самых надзейных кампаній.

Як адзначаецца, 12 пажарных машынаў было прыцягнута, каб стварыць падушку з пены, на якую і сядаў самалёт.

На борце рэйса Вена-Мінск было 85 асобаў: 81 пасажыр і 4 члены экіпажа. Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыйная пасадка адбылася ў сувязі з нявыхадам левай стойкі шасі.

Можна лічыць цудам, што ніхто не пацярпеў.

У беларускім прадстаўніцтве «Аўстрыйскіх авіяліній» «Нашай Ніве» паведамілі, што сёння быў адменены ранішні рэйс у 9.45 з Мінска ў Вену. Прычыну не тлумачаць, але відавочна, што звязана гэта з аварыйнай пасадкай «Фокера».

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню47

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі6

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата50

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная45

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню47

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць