Меркаванні1414

Капітан АМАПа: «Прагаласую за Саннікава ці Раманчука»

Супрацоўнікі менскага АМАПа чытаюць незалежныя інтэрнэт-сайты і разумеюць, што Лукашэнку трэба змяняць. Піша Анатоль Лябедзька.

Супрацоўнікі менскага АМАПа чытаюць незалежныя інтэрнэт-сайты і разумеюць, што Лукашэнку трэба змяняць.

Пра гэта напісаў у сваім блогу на сайце «Беларускі партызан» лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які нядаўна патрапіў у шпіталь з траўміраванай на акцыі пратэсту рукой.

«У бальнічную палату мы падсяліліся адначасова. На суседнія койкі. У мяне праблемы з правай рукой, у яго - з левай. Абодва пад нож хірурга. Для пачатку ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. Пасля праграмы мінімум перайшлі да стасункаў. Суседа звалі Аляксандрам. Быў ён вялікі, з кароткай стрыжкай. Пад майкай прагледжваліся сляды рэгулярных трэніровак. Напэўна са спортам звязаны, дыягнаставаў я суседа. Не памыліўся. У Аляксандра быў дыплом інстытута фізкультуры. У сваю чаргу сусед і мяне ідэнтыфікаваў дастаткова хутка. Пацверджаннем чаго было пытанне, а вы не балатуецеся? Спачатку Аляксандр налягаў на пытанні. Слухаў уважліва. А ўвечары другога дня ў нашую палату ўкаціўся мацак з бярэмем апельсінаў. «Здароў, капітан», – прышэлец па-барацьбітаўску перахапіў здаровую руку суседа. Вось дык так! А сусед та капітан АМАПа. Ад блізкасці прадстаўнікоў вулічнага спарынг–партнёра звыкла засмактала пад лыжачкай. Казалі хлопцы пра сваё, пра трэніроўкі, дзяжурствы, начальства. Для змазкі гаворкі мацак перыядычна ўстаўляў моцныя слоўцы.

На наступны дзень капітан дастаў наўтбук. Спецназ праявіў нядрэнныя веды незалежных інфармацыйных рэсурсаў. Пабадзяўшыся па Інтэрнэце, Аляксандр асцярожна выказаў меркаванне: «Напэўна, прагаласую за Саннікава, ці за Раманчука». Па вачах было відаць, капітан не жартуе. Мы працягвалі размаўляць. Пра ахову здароўя і дарогі, пра генерала Захаранку і падпалкоўніка Казлова, пра кошт на газ і пра вагу «жыровак».

Пятнічнай раніцай медычны кансіліум пажадаў мне дапапраўлення дома. «Да 19-га снежня», - сказаў я суседу Аляксандру. «Можа быць», - сумна ўсміхнуўся капітан. А з тумбачкі памаранцавым вокам падміргвалі апельсіны. Да гэтага часу мы абодва будзем у форме. Але якой будзе гэтая сустрэча для нас?», - напісаў Анатоль Лябедзька.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хацеў трапіць пад патэнцыйную мабілізацыю». Кім адчувае сябе беларуская моладзь за мяжой і як шукае сябе2

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць