Эканоміка22

ЗША можа выйсці ў лідары па экспарце газу

Дзякуючы сланцаваму газу, тысяча кубоў газу ў ЗША цяпер каштуе ўсяго 140 даляраў.

Дзякуючы выкарыстанню сланцавага газу ЗША займелі такі лішак таннай сыравіны, што рыхтуюцца да экспартнай экспансіі ў свеце.

Кіраўнік амерыканскага газапорта Freeport LNG разам з аўстралійскім фондам Macquarie мае намер да 2015 года выдаткаваць $2 млрд на экспарт газу з Freeport’а, у першую чаргу ў Азію. Тэрмінал Freeport LNG быў пабудаваны некалькі гадоў таму, калі амерыканскія эканамісты прадказвалі, што ўласныя запасы газу будуць вычарпаныя, і Злучаным Штатам давядзецца імпартаваць яго ўсё больш.

Гэтыя прадказанні былі абвергнутыя каля чатырох гадоў таму, калі былі распрацаваныя наватарскія метады здабывання газу са сланцавых скалаў.

Дзякуючы гэтаму вытворчасць газу ў ЗША хутка расце, і ўжо ў мінулым годзе ЗША ўпершыню за апошнія дзесяць гадоў забралі ў расійцаў званне найбуйнейшага вытворцы газу ў свеце.

— У нас ёсць уласныя рэсурсы газу, дастатковыя для задавальнення патрэбаў ЗША на наступныя сто гадоў, — падкрэсліў кіраўнік Freeport LNG Майкл Сміт, якога цытуе Reuters. У Злучаных Штатах вырабляецца ўсё больш і больш сланцавага газу, і кошты на сыравіну ў гэтым годзе ў ЗША ўпалі ўжо на чвэрць.

За 1 тыс. кубічных метраў газу ў ЗША цяпер плацяць каля 140 даляраў — амаль у тры разы менш, чым Польшча плаціць «Газпраму».
І ў той жа час усё больш і больш кампаній хочуць выкарыстаць сланцавы бум.

Экспарт — найлепшы спосаб рэгуляваць лішкі таннага газу са сланцаў і выкарыстоўваць амерыканскія газапорты, якія прастойваюць за непатрэбнасцю — з гэтым пагаджаецца ўсё больш экспертаў па той бок Атлантыкі. У ЗША, прынамсі ў сярэднетэрміновай перспектыве, будзе лішак газу, які можа быць экспартаваны, — паведаміў Робін Бэйкер, кіраўнік энергетычнага аддзела французскага банка Société Générale.

Вялізныя запасы сланцавага газу адкрытыя таксама ў Нямеччыне, Польшчы, Украіне. Калі радовішчы ўдасца распрацаваць, Еўропа зможа радыкальна збіць цэны на расійскі газ.

Геолагі мяркуюць, што гарызонты, багатыя на сланцавы газ, могуць цягнуцца і ў Беларусь.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах20

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Усе навіны →
Усе навіны

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам14

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

Важныя змены ў законе аб нерухомасці — яны тычацца рэгістрацыі маёмасці

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў1

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт1

У Францыі могуць заблакаваць Bluesky і Reddit, а Макрон увогуле за забарону сацсетак для дзяцей4

Гандлёвым сеткам будуць даваць ільготныя крэдыты для перадаплаты за агародніну2

Намеснік дырэктара Вялікага тэатра Беларусі — падпалкоўнік міліцыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах20

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць