Культура1919

У Беларусі з’явяцца «Магилёу», «Чирвоная Слабада» і «Площа Незалежнасти»?

Новы закон – геаграфічныя найменні называюцца па-беларуску, а на расійскую толькі транслітаруюцца.

У Беларусі прыняты закон «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў». Ён быў падтрыманы палатай прадстаўнікоў 14 кастрычніка, падпісаны кіраўніком дзяржавы 22 лістапада, а цяпер апублікаваны на партале pravo.by (PDF-версія). Дакумент вызначае працэдуру перайменавання геаграфічных аб’ектаў, паўнамоцтвы дзяржаўных органаў у гэтай сферы, а таксама моўнае пытанне. Яно падаецца найбольш цікавым і нават рэвалюцыйным.

«Артыкул 17: У Рэспубліцы Беларусь найменні геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, з якой сродкам транслітэрацыі перадаюцца на рускую мову».
Што было раней?
Да з’яўлення закона гэтае пытанне рэгулявалася законам «Аб мовах» і прадугледжвала аднолькавы статус расійскай і беларускай моў. «У Рэспубліцы Беларусь тапонімы (назвы населеных пунктаў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, вуліц, плошчаў, рэк і да т. п.) выконваюцца на беларускай ці рускай мове»,
 — было напісана ў старым законе.

Што значыцца новая фармулёўка? Калі разумець яе літаральна, беларускія назвы мусяць быль транслітэраваныя на рускую мову. Нагадаем, што транслітэрацыя — перавод адной графічнай сістэмы алфавіта ў іншую, то бок перадача літар адной пісьменнасці літарамі другой. Значыцца, словы

«Магілёў», «Ваўкавыск», павінны захаваць сваё «у» і ў расійскай мове — «Магилёу», «Ваукавыск».
Цікава выглядае сітуацыя з тапонімамі, якія ўтрымліваюць у сабе прыметнік ці дзеепрыметнік. Трэба чакаць станцыю метро «Кастрычницкая» і прыпынак «Площа Незалежнасти»?

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў3

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін8

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы11

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва3

Паўднёвы ўсход Беларусі накрывае моцная бура2

Бамбардзіра-кракадзіла і балерына-капучына — адкуль гэта?3

Што са школьнай ежы дзецям падабаецца?1

Міністр Маркаў заявіў, што да 2020 года яны цярпелі незалежныя медыя, а цяпер надзвычай патрэбна цэнзура25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў3

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць