Праляскоўскі пра выступы кандыдатаў: «За душой нічога няма, няма ні праграмы, ні грамадзянскай пазіцыі»
Пры гэтым міністр інфармацыі лічыць рэальнай праграму Лукашэнкі.
Пры гэтым міністр інфармацыі лічыць рэальнай праграму Лукашэнкі.
Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі прыняў удзел у онлайн-канферэнцыі БЕЛТА «Інфармацыйная прастора Беларусі: рэаліі і перспектывы». Сярод пытанняў была і просьба ацаніць тэлевыступы кандыдатаў у прэзідэнты. Чыноўнік заявіў, што ад пачатку выступаў за выступы ў запісе: «Я шмат езджу па рэгіёнах краіны. Шмат чую меркаванняў адносна таго, навошта іх пусцілі ў эфір? Мяне пыталі, як я стаўлюся да таго, што спачатку трэба паказаць выступы кандыдатаў у эфіры ў запісе. Лічу, што трэба валодаць пэўнай фотагенічнасцю перад камерай. У свой час на гэтае пытанне я адказаў журналістам, што вельмі добра, што выступы будуць трансляваць у запісе. Тым самым можна будзе штосьці падправіць, пачысціць пры ўдзеле кандыдатаў ці іх прадстаўнікоў.
Потым мне сказалі аб рашэнні трансляваць выступлення ў прамым эфіры. Я адказаў: ну што ж, краіна пасмяецца. Усе недахопы, пра якія я казаў, ёсць. Вядома, ня проста чалавеку ўтрымліваць аўдыторыю на працягу паўгадзіны. Асабліва, калі за душой нічога няма, няма ні праграмы, ні грамадзянскай пазіцыі.Зараз урад, прэзідэнт прадставілі народу праграму развіцця краіны на 2011-2015 гады. Гэта рэальная праграма, над якой працавала вялікая колькасць прафесіяналаў. Пад кожным пунктам мы можам падпісацца. Гэтага ні ў каго няма».
Каментары