Ад рэдакцыі101101

Таварышы інтэрнэт-змагары

Скажу шчыра: мяне ванітуе ад выступаў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Піша Дзяніс Мельянцоў.

Скажу шчыра: мяне ванітуе ад выступаў кандыдатаў у прэзідэнты. Практычна ад усіх. Ад вымучанасці, непадрыхтаванасці і наіўнасці іх прамоваў, ад няўмення публічна выступаць, ад элементарнай непавагі да гледачоў праз чытанне з паперак і паўгадзінных «ізліяній» плыняў свядомасці на галовы няшчаснага электарату.

Адзіная катэгорыя выбаршчыкаў, якая выклікае ў мяне поўнае неразуменне — гэта нашыя шматлікія інтэрнэт-змагары і іх клінічная форма — каментатары «Хартыі’97».

Яны, падобна, суткамі, не перарываючыся, з сур’ёзным выглядам сядзяць і шматслоўна разважаюць пра тое, як заціснутая крызісам беларуская эканоміка нарэшце ляснецца, працоўныя выйдуць дружнымі шэрагамі на плошчу, і тады яны — інтэрнэт-змагары — узначаляць гэтую сілу, вынесуць крывавага дыктатара ўперад нагамі з ягонай рэзідэнцыі і пабудуюць у краіне найлепшую ў свеце дэмакратыю.

Вы гэта сур’ёзна, хлопцы-дзеўкі?

Пра якую рэвалюцыю і кіраванне ёю можна казаць, калі лідэры апазіцыі не маюць ані разгалінаваных арганізацыйных структур, ані фінансавых рэсурсаў, ані ідэяў, з якімі можна ісці да людзей?

Пра якое кіраванне краінай можа ісці гаворка, калі кандыдат у прэзідэнты не здольны не тое што прапанаваць ясную, зразумелую простаму чалавеку і запамінальную праграму дзеянняў, але й не здольны распавесці ў жывым эфіры пра сваю праграму без шпаргалак, кашы ў роце і трымцення ў голасе?

Пра якое лідэрства можна казаць, калі змагары не ведаюць, што ў краіне ёсць незалежная сацыялогія і сацыёлагі і што ўплыў на выбаршчыкаў можна аказваць і без наяўнасці сумленнай выбарчай кампаніі? Можа варта проста захацець і ўключыць мазгі?

У мяне даўно ўзнікла пачуццё, што мы жывём у розных краінах.

Мы жывём у Беларусі — з усімі наступствамі.

Яны жывуць у нейкай іншай краіне, дзе па вуліцах ходзяць акупанты, штодзень забіваюць і гвалцяць іншадумцаў і апазіцыянераў, людзей мораць голадам і прымушаюць класціся пад натаўскія танкі, а 100% насельніцтва на кухнях будуюць планы па пабудове палатачнага гарадка на Кастрычніцкай плошчы і люстрацыі лукашэнкаўскіх калабарантаў з асобым цынізмам.

О, у якой жа цудоўнай краіне яны жывуць! Вечарамі ладзяцца ямчэй у мяккіх крэслах і займаюцца любімай справай — размяркоўваюць партфелі міністраў у будучым урадзе Вольнай Беларусі. Змагары не турбуюцца, бо ўсю працу за іх зробіць сусветны крызіс, хцівыя маскалі з іх дарагім газам і нафтай ці ўрэшце тыя ж натаўскія танкі.

У іх няма патрэбы выходзіць на вуліцу і сутыкацца з рэальным жыццём — усю інфармацыю пра жыццё і патрэбы людзей яны даведаюцца з сайта «Хартыі» і з ЖЖ.

Але калі б змагар хоць часам выходзіў за межы ўтульнага офіса ў нармальнае жыццё, то ведаў бы, што людзі не цікавяцца тым, як будзе адбывацца люстрацыя, хто і як будзе шукаць зніклых апазіцыянераў і якія менавіта дыскрымінацыйныя захады ў адносінах да незалежных СМІ будуць адмененыя. І тым больш

нікога не цікавіць, што скажа кандыдат Ікс на Плошчы Каліноўскага, пасля таго як атрымае свае 5% галасоў 19 снежня.

Можа, усё ж мае сэнс часам выходзіць з уласнага апазіцыйнага гета і проста жыць у Беларусі?

Уяўляю сабе, як усе яны будуць з разумным выглядам абмяркоўваць, якую маральную перамогу яны атрымалі 19 снежня, колькі ачкоў яны набралі, патусаваўшыся на Плошчы і пагразіўшы кулаком Адміністрацыі прэзідэнта і колькі ж цяпер бабла адваляць на падтрымку офіса да наступных выбараў. І зноў усё гэта будзе так далёка ад жыцця і так далёка ад ісціны.

Таварышы змагары, прыязджайце са сваёй віртуальнай краіны ў нашу рэальную Беларусь!
Чытайце разумныя кніжкі, аналітыку даследчых цэнтраў і сацыялагічных лабараторый, якіх у нас больш, чым вам здаецца. Паездзіце ў грамадскім транспарце і па рэгіёнах, і далучайцеся да тых, хто тут жыве. Абяцаю, гэта будзе нашмат цікавей, чым сядзець у офісах ды інтэрнэтах і скрозь тоўстае замерзлае шкло спрабаваць разгледзець жыццё.

* * *

Альтэрнатыўнае меркаванне: Ірына Халіп. «Таварышы вучоныя».

Каментары101

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі9

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дэсантнікі ходзяць па Маскве, спяваючы песню пра Лукашэнку12

«Экстрэмісцкай» прызналі тыкток-старонку Андрэя Дзмітрыева2

Ozon дазволіў беларусам аплачваць адзенне пасля яго прымеркі1

Фрыдрыха Мерца з другой спробы абралі канцлерам Германіі7

Беларус знайшоў на гарышчы манету, якая можа каштаваць амаль 18 тысяч даляраў

«Я — пехацінец». Кадыраў заявіў, што ягоныя словы пра адстаўку не так зразумелі2

У Беларусі засталося каля 800 ветэранаў. 427 з іх — удзельнікі вайны2

На Камароўцы з'явіліся першыя беларускія клубніцы. Цана кусаецца

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі9

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць