Меркаванні44

Мілеўскі: «Мы моцная каманда, у адрозненне ад некаторых»

Рэфлексіі ураджэнца Мінска і гульца ўкраінскай зборнай пасля матча.

Акрамя падтрымкі БАТЭ і вырашэння пытання, як не адубець, у заўзятараў на «Дынама» было яшчэ адзін важны занятак — выкрыкванне абраз на адрас былога суайчынніка, а цяпер украінца Арцёма Мілеўскага. Дакрычаліся да таго, што форвард правёў добры матч, забіў гол у вароты Гутара, а пасля гульні зноў паздзекваўся з журналістаў.

— Як вам гульня?

— У першую чаргу, важны вынік. Цешуся, што дамагліся перамогі. Асабліва з такім буйным лікам.

— Вы абяцалі, што «Дынама» прыедзе ў Мінск і разлічыцца за кіеўскую нічыю…

— Я проста так слоў на вецер не кідаю.

Вось і сам забіў. Але галоўнае — што мы выдатна гулялі і выдатна забівалі галы.

— Навошта вы паказвалі нейкія жэсты беларускім заўзятарам?

— А вы чулі, што мне крычалі з трыбун? Вось і папрасіў, каб яны вялі сябе цішэй.

— Калі шпацыруеце па Мінску, на вас таксама так рэагуюць, або сутыкаецеся такім толькі падчас матчаў?

— У горадзе з такім не сутыкаўся. У прынцыпе,

на тое і фанаты, каб выказваць сваё меркаванне на стадыёне.

Толькі сваім голам я даказаў, што гуляю ў камандзе, якая значна мацнейшая, чым іх БАТЭ.

— Выкрыкі заўзятараў вас падахвочвалі?

— Вядома, але гэта нармальная з’ява. Настрой у мяне не пагоршыў, і ад дзён, праведзеных у сталіцы Беларусі, застануцца толькі станоўчыя эмоцыі.

— Да матча паспелі наведаць дом?

— Не, але бацька прыехаў да мяне ў гасцініцу ў дзень гульні.

— Не шкадуеце, што пасля сустрэчы з БАТЭ ў Кіеве эмацыйна і нецэнзурна абмяркоўвалі гульню суперніка?

— Цяпер усё відаць на табло.

Лік 4:1 нас цалкам задаволіў. Мы даказалі, што з’яўляемся моцнай камандай, у адрозненне ад некаторых.

— З-за чаго пасварыліся з Ліхтаровічам?

— Не хачу нічога казаць пра футбалістаў БАТЭ. Не буду ўступаць у палеміку. У Беларусі і ва Украіне скончыліся чэмпіянаты,

гульцы абедзвюх камандаў на нервах, ды яшчэ адбілася марознае надвор’е.

Сутычкі на поле ўзнікалі і да гэтага.

— Як гэта — гуляць пры «мінус 15»?

— Усё нармальна. Першапачаткова думалі, што будзе горай.

***

Нагадаем, што кіеўскае «Дынама» і БАТЭ выйшлі ў плей-оф Лігі Еўропы.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі55

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Новы кіраўнік фонду Мельнікавай можа атрымаць доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў1

«Добры дзень для Германіі». Рэакцыі нямецкіх партый на правал Фрыдрыха Мерца на выбарах канцлера1

Вайсковы парад 9 мая ў Мінску пройдзе позна вечарам11

Сталі вядомыя новыя прозвішчы затрыманых топ-менеджараў Мазырскага НПЗ

Тур не будзе насіць георгіеўскую стужку, але прычына не тая, што вы падумалі15

Ціманоўская абвінаваціла былога мужа ў супрацы з КДБ25

Экс-ідэолага прызначылі кіраўніком Белгідрамета7

Фота моманту замаху на Трампа атрымала Пулітцэраўскую прэмію1

Выбух 4 мая ў Маскве адбыўся ў кватэры электрыка з пуцінскай рэзідэнцыі на Валдаі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі55

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць