Грамадства11

У распачынанні крымінальнай справы па факце гібелі Бябеніна адмоўлена

Пракуратура Мінскай вобласці адмовіла ў распачынанні крымінальнай справы па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна.

Як паведамілі ў пракуратуры Мінскай вобласці, праверка па гэтым факце завершана. Згодна з заключэннем, смерць адбылася ў выніку самагубства. Завершаны ўсе неабходныя экспертызы.

Яны, у прыватнасці, пацвердзілі, што ў момант смерці Бябенін быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення.

Матэрыялы праверки адпраўлены нагляднаму пракурору Мінскай вобласці.

Цела Алега Бябеніна, заснавальніка і кіраўніка папулярнага сайта www.charter97.org, было знойдзена ў пятлі 3 верасня ў яго загарадным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Да праверкі акалічнасцяў смерці журналіста прыцягваліся эксперты АБСЕ. У падрыхтаваным імі заключэнні сказана: вынікі ўскрыцця і рэчавыя доказы, сабраныя на месцы здарэння, «ясна сведчаць, што прычынай смерці стала самазабойства праз павешанне». «Ацэнка і аналіз экспертаў такія, што на падставе доказаў і даступнай для іх інфармацыі яны прыйшлі да высновы, што няма прычын думаць, што Бябеніна павесілі пасля смерці», — гаворыцца ў паведамленні АБСЕ.

Многія калегі і сябры журналіста, у тым ліку кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, у чыю каманду ўваходзіў Бябенін, з версіяй самазабойства не згодныя.

На думку Саннікава, чакаць аб’ектыўнага расследавання гібелі журналіста пры цяперашняй уладзе бессэнсоўна. «Беларускія ўлады смерць Бябеніна ператварылі ў палітычную гульню з Еўропай. Экспертаў АБСЕ, якія прыязджалі для ацэнкі расследавання, яны проста выкарысталі. І ні следства, ні эксперты АБСЕ не развеялі нашых сумненняў у тым, што Бябенін быў забіты, а не скончыў жыццё самагубствам. Наадварот, яны толькі ўзмацнілі нашы падазрэнні», — заявіў кандыдат у прэзідэнты.

Саннікаў мае намер займацца расследаваннем смерці Бябеніна. «Гэта мой абавязак, і я ўпэўнены, што расследаванне будзе праведзена», — падкрэсліў палітык.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне1

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў15

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным8

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр11

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне1

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць