Гісторыя55

Пра што раскажа «манета Вітаўта» + фота

У Нацыянальным гістарычным музеі выстаўляецца ўнікальная манета.

Калекцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (вул. К. Маркса, 12) папоўнілася ўнікальным экспанатам — вельмі рэдкай срэбнай манетай часоў князя Вітаўта.

1 снежня ў залах музея адбылася прэзентацыя новага экспаната, які спецыялісты называюць «бясцэнным». Срэбная манета ручной чаканкі мае назву «пенязь» (або «дынарый») датуецца 1380–1400 гадамі і адносіцца да часоў праўлення вялікага князя Вітаўта. Яна мае зусім невялікія памеры — каля 1,5 сантыметраў у дыяметры, так што для яе разгляду устаноўлена лупа. На адным баку манеты месціцца кірылічны надпіс нявызначанага зместу, на другім — выява льва з разяўленай пашчай.

Пра выключную гістарычную і нумізматычную каштоўнасць манеты кажа ўжо тое,

што да яе з’яўлення было вядома толькі пра адзіны экзэмпляр манеты такога тыпу, які быў знойдзены ў Віленскім Ніжнім замку 9 гадоў таму і зараз захоўваецца ў Нацыянальным музеі Літвы. Эксперты заўважаюць, што захаванасць другой манеты лепшая і што цяпер навукоўцы маюць магчымасць атрымаць адказы на многія пытанні, якія ўзніклі пры вывучэнні першай манеты. Новы экспанат Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі дапаможа таксама праліць святло на ранні перыяд развіцця чаканкі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

— На тэрыторыі нашай краіны захавалася вельмі невялікая колькасць гістарычных артэфактаў ХІV — пачатку ХV стагоддзя, — адзначыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Сяргей Вечар. — Па адной толькі гэтай прычыне такая манета мае вялікую каштоўнасць. Вось чаму музей быў надзвычай зацікаўлены ў яе набыцці. Акрамя таго, мы лічым сваім доўгам рабіць усё магчымае, каб гістарычныя рарытэты такога ўзроўню заставаліся на тэрыторыі нашай краіны і былі даступныя для вывучэння, а не асядалі ў прыватных калекцыях. Таму мы выказваем шчырую падзякую «Белзнешэканамбанку», які зрабіў усё магчымае, каб гэтая манета патрапіла ў наш музей.

Гісторыю набыцця ўнікальнага экспаната не раскрываюць ні музейныя работнікі, ні прадстаўнікі банка, ні эксперты, якія, напэўна, і вялі перамовы з былым гаспадаром манеты.

Вядома толькі, што беларускі экзэмпляр быў знойдзены ў наваколлях Наваградка, належаў прыватнаму калекцыянеру з Мінска і з вялікай верагоднасцю мог быць вывезены ў Літву.

Каля года вялася работа па набыццю манеты музеем. Фінансавы бок пытання ўзяў на сябе «Белзнешэканамбанк».

— Тое, што адбываецца сёння, — сапраўды сімвалічна, — сказаў на прэзентацыі міністр культуры Павел Латушка, — у гадавіну 600-годзя Грунвальдскай перамогі ў музей, для гледача, для тых, хто цікавіцца гісторыяй, вярнулася рэч, якая звязана з тым перыядам, з ХІV стагоддзем. Вельмі важна, што падобныя праекты даюць дадатковыя магчымасці пазнаёміцца з рэальнай, аўтэнтычнай, уласнай, еўрапейскай гісторыяй нашай краіны. Падобныя праекты не маглі бы быць рэалізаваныя, калі б не было падтрымкі добрых людзей. Людзей, якія разумеюць, што культура можа развівацца не толькі пра падтрымцы дзяржавы, але і пры падтрымцы прыватных асоб, кампаній, банкаў.

Міністр культуры паведаміў таксама, што міністэрства сёння працуе над шэрагам нарматыўных актаў, якія ствараць новае заканадаўства, больш спрыяльнае для развіцця мецэнацтва і спонсарства ў сферы культуры. Маецца на ўвазе нарматыўны акт, які створыць сістэму падатковых ільгот для тых, хто ўкладвае свае сродкі ў культуру, і для саміх арганізацый і ўстаноў культуры. Новая норма павінна будзе зрабіць прывабным мецэнацтва ў культуры.

Яшчэ адзін, асобны, нарматыўны акт, над праектам якога ўжо завяршае работу міністэрства, павінен будзе створыць сістэму апякунскіх саветаў пры вядучых установах культуры нашай краіны. «Усё гэта — важныя захады з боку дзяржавы, якая гаварыць сёння ўсім добрым людзям, якія гатовы дапамагаць: «Калі ласка, дапамагайце, гэта высакародна, гэта патрэбна і гэта заўсёды ацэняць усе людзі, « — падкрэсліў Павел Латушка.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня1

Прапагандысты анансавалі інтэрв'ю з усімі палякамі, асуджанымі ў Беларусі за шпіянаж4

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне7

Выдалены тэлеграм-канал школьнікаў, якія выступалі супраць пакістанскіх мігрантаў, прызналі «экстрэмісцкім»4

Прыкметна павялічылася колькасць пенсіянераў, якія працуюць5

З'явіліся ФОТЫ з выступлення Віктара Цоя ў Мінску ў 1989 годзе17

У нямецкай амбасадзе больш нельга будзе абскардзіць адмову ў візе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць