Грамадства33

У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца моцны снег, месцамі мяцеліца

А ў панядзелак па Берасцейшчыне — адліга.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі моцны снег, месцамі мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях мокры снег з дажджом, галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца, месцамі туман. Днём месцамі невялікі кароткачасовы снег. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, ноччу ў асобных раёнах парывы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2–10°С.

Па паўднёвым усходзе ноччу і раніцай 0 — плюс 2°С, днём паніжэнне тэмпературы да мінус 3–5°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 5 снежня пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с. Узмацненне маразоў: тэмпература паветра ноччу мінус 12–19°С,

пры праясненнях да мінус 20–25°С,

па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці мінус 7–11°С; днём тэмпература паветра мінус 5–12°С.

6 снежня ноччу ў паўночна-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца, днём у паўднёва-заходніх раёнах мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 8–15°С, пры праясненнях да мінус 17–22°С; днём ад 0°С па паўднёвым захадзе да мінус 8°С па ўсходзе краіны.

*** У Мінску ў суботу, 4 снежня, воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу моцны снег, слабая мяцеліца, месцамі на дарогах снежныя заносы. Днём без істотных ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра

на працягу сутак мінус 5–7°С, раніцай павышэнне да мінус 2°С.

5 снежня воблачна з праясненнямі. Без ападкаў, ноччу і раніцай слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с.

Узмацненне маразоў: ноччу мінус 13–15°С, днём мінус 7–9°С.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома5

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША24

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%27

Сёння павінен канчаткова перастаць працаваць Skype1

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома5

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць