Грамадства22

Жыхары Уручча пратэстуюць супраць пабудовы хмарачосаў

Жыхары мінскага мікрараёна Уручча-2 пратэстуюць супраць будаўніцтва двух вышынных дамоў на зялёнай тэрыторыі ў межах вуліц Русіянава і Шугаева.

5 снежня адбыўся сход жыльцоў, арганізаваны ініцыятыўнай групай, на якім збіраліся пратэстныя подпісы. На сходзе прысутнічалі больш як 300 чалавек. Гэта ўжо сёмая сустрэча, на якой абмяркоўваецца дадзенае рашэнне ўладаў.

Сход 5 снежня аднагалосна прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем адмяніць рашэнне Мінгарвыканкама, згодна з якім на тэрыторыі скверыка будуць пабудаваны два жылыя шматкватэрныя дамы для супрацоўнікаў палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гэтая рэзалюцыя будзе адпраўлена на адрас адміністрацыі Першамайскага раёна, Мінгарвыканкама і выбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі. Будзе таксама адпраўлены запыт у Генеральную пракуратуру аб правамоцнасці выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва дамоў. Апрача таго, жыхары хочуць, каб скверыку, які яны абараняюць, прысвоілі імя генерала Івана Русіянава.

Як зазначыла член ініцыятыўнай групы Валянціна Малюціна,

рашэнне аб забудове супярэчыць заканадаўству.

Згодна з генпланам Мінска, гэты мікрараён адносіцца да тэрыторыі шчыльнай забудовы, якую нельга яшчэ больш ушчыльняць. Паводле слоў актывісткі, шчыльнасць забудовы складае больш як 14 тыс. кв. м/га пры норме 7,6 тысячы. Малюціна заявіла, што ў мікрараёне няма дзе гуляць дзецям, праблема з перагрузкай дзіцячай і дарослай паліклінік, праблема з паркоўкай аўтамабіляў, перапоўненыя дзіцячыя садкі. Апрача таго, на аднаго жыхара прыпадае 4,8 кв. м зялёных насаджэнняў пры норме не менш як 10 кв. м. «Мы самі стваралі гэты зялёны куток, саджалі кусты і кветкі, а цяпер усё гэта хочуць у нас забраць», — сказала суразмоўца. Яна зазначыла, што подпісы пад пратэстам збіраюцца з 2005 года. Сёлета сабрана каля 3 тысяч, у тым ліку звыш 300 — на сённяшнім сходзе.

Як паведаміў прысутным намеснік старшыні адміністрацыі Першамайскага раёна Васіль Яфіменка, «рашэнне аб будаўніцтве законнае і два дамы тут будуць пабудаваны». Аднак пасля заканчэння сходу ён заявіў журналістам, што «да думкі жыхароў будуць прыслухоўвацца».

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі49

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Новы кіраўнік фонду Мельнікавай можа атрымаць доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў1

«Добры дзень для Германіі». Рэакцыі нямецкіх партый на правал Фрыдрыха Мерца на выбарах канцлера1

Вайсковы парад 9 мая ў Мінску пройдзе позна вечарам11

Сталі вядомыя новыя прозвішчы затрыманых топ-менеджараў Мазырскага НПЗ

Тур не будзе насіць георгіеўскую стужку, але прычына не тая, што вы падумалі15

Ціманоўская абвінаваціла былога мужа ў супрацы з КДБ25

Экс-ідэолага прызначылі кіраўніком Белгідрамета7

Фота моманту замаху на Трампа атрымала Пулітцэраўскую прэмію1

Выбух 4 мая ў Маскве адбыўся ў кватэры электрыка з пуцінскай рэзідэнцыі на Валдаі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі49

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць