Спорт

У матчы з «Северсталлю», ведучы 4:0, мінскае «Дынама» змагло перамагчы толькі ў авертайме

Вельмі цяжкую перамогу атрымалі хакеісты мінскага «Дынама» ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ. 6 снежня ў Чарапаўцы каманда Марэка Сікоры выйграла ў авертайме ў «Северсталі» з лікам 5:4 (1:0, 3:1, 0:3, 1:0). Да 39-й хвіліны госці вялі 4:0.

Шайбы закінулі:

у гасцей — Сяргей Варламаў (8.23, у большасці, асістэнты — Максім Спірыдонаў, Канстанцін Глазачаў), Дзмітрый Мялешка (23.40, пас — Андрэй Антонаў), Аляксандр Кулакоў (29.13, у меншасці; 32.46, у большасці), Джэф Плат (61.12, пас — Петэр Падградскі);

у гаспадароў — Аляксандр Рыбакоў (38.46, у большасці, пас — Ёзэф Страка), Марцін Цыбак (41.19, пас — Ёзэф Страка), Аляксей Цвяткоў (45.48, пас — Вадзім Шыпачоў), Андржэй Немец (57.23, у большасці 5 на 3, асістэнты — Вадзім Шыпачоў, Аляксей Цвяткоў).

Штрафны час: 32 — 18.

Пасля 33 матчаў «Дынама» з 50 пунктамі займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, пятае ў Заходняй канферэнцыі і 11-е ў агульнай табліцы,

атрымаўшы 11 перамог у асноўны час, 3 у авертайме, 4 па булітах і пацярпеўшы 12 паражэнняў у асноўны час, 1 у авертайме і 2 па булітах, закінуўшы 101 і прапусціўшы 97 шайбаў.

Галявая статыстыка гульцоў Канстанцін Глазачаў — 26 (9+17), Максім Спірыдонаў — 22 (10+12), Петэр Падградскі — 19 (7+12), Сяргей Дзямагін — 18 (13+5), Джэф Плат — 18 (10+8), Ёзэф Штумпел — 17 (5+12), Дзмітрый Мялешка — 15 (9+6), Давід Петрашак — 15 (3+12), Аляксандр Кулакоў — 13 (8+5), Сяргей Варламаў — 13 (7+6), Андрэй Антонаў — 9 (0+9), Дэвід Неміроўскі — 8 (2+6), Андрэй Міхалёў — 7 (5+2), Андрэй Стась — 7 (3+4), Томаш Мойжыш — 6 (1+5), Віктар Касцючонак — 6 (0+6), Сяргей Шэлег — 4 (2+2), Пётр Скора — 4 (1+3), Хану-Пека Пікарайнен — 4 (0+4), Дзмітрый Корабаў — 3 (1+2), Джордан Хенры — 2 (1+1), Сяргей Дрозд, Яўген Кавыршын — па 1 (0+1).

Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе:

8 снежня — з «Ак Барсам», 10-га — з «Аўтамабілістам», 12-га — з «Нафтахімікам».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска2

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

«422 тамы справы на азербайджанскай мове». У Баку пачаўся суд над экс-кіраўніком Нагорнага Карабаха Рубэнам Варданянам2

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту20

У Польшчы беларуса абвінавачваюць у стварэнні мафіі, якая гандлявала візамі5

Журналіст Хрыста Грозеў распавёў, што Пуцін асабіста загадаў выкрасці і забіць яго1

Пажыццёвае зняволенне: у Варшаве абвешчаны прысуд за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы12

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі5

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый14

Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год2

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска2

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Галоўнае
Усе навіны →