Гісторык Уладзімір Ляхоўскі выдаў манаграфію, прысвечаную гэтаму пытанню.
Гісторык Уладзімір Ляхоўскі выдаў манаграфію, прысвечаную гэтаму пытанню.
Школьніцтва ў Беларусі за гэты непрацяглы час перажыло чатыры ўладныя рэжымы: расійскую манархію, нямецкую акупацыю, расійскі Часовы ўрад, савецкую ўладу. І кожны прыносіў нешта сваё. «Пры гэтым найбольш недаследаваным застаецца пытанне аб становішчы школьнай асветы на беларускіх землях, якія аказаліся ў 1915-1918 гг. пад акупацыяй кайзераўскай Нямеччыны», — сцвярджае аўтар.
Але вядома, што менавіта «кайзераўскі час» прынёс беларусізацыю ў школы. «Мовай выкладання павінна быць родная (матчына) мова…
Расійская мова як мова навучання ва ўсіх школах забараняецца,
але можа факультатыўна выкладацца ў сярэдніх і вышэйшых шолах. Навучанне рэлігіі павінна адбывацца толькі ў роднай мове, а ў яўрэяў на мове іх рэлігіі». Загадвалася ў Пастанове галоўнага камандзіра нямецкага Усходняга фронту «Асноўныя напрамкі па адраджэнню школьнай справы ў Обер Ост» 22 снежня 1915 года.
Уладзімр Ляхоўскі ў манаграфіі разгледзеў не толькі беларускую адукацыя пры кожнай уладзе, але звярнуўся і да праблемы развіцця ў гады вайны нацыянальнага школьніцтва палякаў, яўрэяў, літоўцаў, татараў. Піша ён і аб няўдалай спробе ў 1918 годзе стварыць краёвы ўніверсітэт у Беларусі.
У кнізе выкарыстана больш за сотню ілюстрацый, частка з каторых публікуецца ўпершыню. У дадатку друкуюцца дакументы і статыстычныя дадзеныя па тэме.
Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915-1918) / Уладзімір Ляхоўскі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 340 с.
Каментары