Некалькі FM-станцый пацвердзілі гэту інфармацыю.
У рэдакцыю парталу TUT.BY прыйшлі паведамленні ад карыстальнікаў пра тое, што беларускія радыёстанцыі абавязалі забяспечыць трансляцыю песні «Саня» гурта «Рокер-джокер» не радзей за сем разоў у суткі.
Некалькі радыёстанцый пацвердзілі гэту інфармацыю. Прадстаўнік адной распавёў, што Міністэрства інфармацыі «настойліва рэкамендавала» кіраўніцтву найбуйнейшых FM-радыёстанцый краіны не менш за сем разоў у суткі ў прайм-тайм размяшчаць у эфірнай сетцы песню гурта «Рокер-джокер» «Саня».
У Міністэрстве інфармацыі гэтую інфармацыю абверглі. «Ва ўпраўленні (электронных СМІ. — TUT.BY) Міністэрства інфармацыі не ў курсе, адкуль такая інфармацыя. Ад міністэрства такая інфармацыя не зыходзіла», — заявіў прадстаўнік Мінінфарма.
Каментары