Праслухоўванні другога туру завершаны. І ўжо праз гадзіну сталі вядомыя фіналісты (у парадку нумароў):

№ 11 Панфілаў Аляксандр, Расія (клас прафесара А. Б. Дыева)

№ 12 Галанаў Яўген, Беларусь (клас прафесара Л. С. Шаламенцавай)

№ 26 Шацкая Улада, Беларусь (клас прафесара В. У. Шацкага і прафесара І. У. Алоўнікава)

№ 28 Нетук Павал, Беларусь (клас прафесара У. М. Няхаенкі)

№ 45 Самойлаў Аляксандр, Украіна (клас прафесара І. М. Рабава)

№ 55 Мярданава Фаціма, Расія (клас прафесара Э. К. Вірсаладзэ)

Я ўважліва слухала першыя два туры, і ў мяне склаліся свае ўражанні пра выступы канкурсантаў. У маім собскім рэйтынгу першым нумарам ідзе студэнт Беларускай акадэміі музыкі Яўген Галанаў (цудоўны, глыбокі музыка, нечым нагадвае мне Андрэя Паначэўнага), другім — студэнт Маскоўскай кансерваторыі Аляксандр Панфілаў (яркі піяніст ў стылі Дзяніса Мацуева), трэцім — аспірантка Маскоўскай кансерваторыі Фаціма Мярданава (сталы, разумны, сур’ёзны прафесіянал). Здзівіла мяне хіба што прысутнасць сярод фіналістаў дачкі аднаго з сябраў журы спадарыні Шацкай, якая, як на мяне, нават і ў другі тур не мусіла трапіць. Будзем радавацца таму, што спадар Галанаў у фінале, і спадзявацца на выдатны вынік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?