9 снежня Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Багдановіча, 7а) запрашае ўзяць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да дня нараджэння Максіма Багдановіча.
А 12-й − урачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу. А 16-й − літаратурна-музычная імпрэза “Светлыя згадкі...” з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў і музыкаў.
9 снежня для ўсіх прыхільнікаў таленту вялікага паэта прапануецца вольнае наведванне экспазіцыі Літаратурнага музея М.Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а), філіяла музея “Фальварак Ракуцёўшчына” (в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н).
Каментары