Апярэджваючы нават даклад кіраўніка Беларусі на IV Усебеларускім сходзе.
У раздзеле «Самыя папулярныя артыкулы» перадвыбарчая праграма Уладзіміра Някляева займае першае месца і апярэджвае нават даклад кіраўніка Беларусі на IV Усебеларускім сходзе.
Такім чынам, на сайце «СБ — Беларусь Сегодня» праграма Някляева — самы чытаны матэрыял.
Дарэчы, яшчэ ўчора трэцяе месца займала праграма Андрэя Саннікава.
А 7 снежня «п’едэстал гонару» выглядаў так: на першым месцы — праграма Раманчука, на другім — Някляеў, на трэцім — Статкевіч, а на чацвёртым — Саннікаў. Такім, чынам праграмы кандыдатаў займалі чатыры першыя месцы ў раздзеле самых папулярных на сайце газеты адміністрацыі прэзідэнта.
Каментары