Урсула Хайнека атрымала Ордэн за заслугі перад ФРГ.
Урсула Хайнека атрымала Ордэн за заслугі перад ФРГ. Падставай стала яе шматгадовая праца ў беларуска-нямецкім таварыстве.
Урсула Хайнека ў 1992 годзе ў горадзе Вецлар стварыла нямецка-беларускае таварыства «Калі ласка — Willkommen». Падставай стала знаёмства з выкладчыкам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімірам Папковічам, які стварыў аналагічнае таварыства ў родным горадзе. За амаль два дзесяцігоддзі працы таварыства ў Вецлар на моўную практыку здолелі выехаць сотні студэнтаў, якія вывучаюць нямецкую мову. Было рэалізавана некалькі культурных праектаў паміж вецларскім хорам «Кантарай» і Віцебскім маладзёвым хорам. Дзякуючы таварыству Германію наведвалі паэты Рыгор Барадулін і Давід Сімановіч, празаік Сяргей Рублеўскі, перакладчык Васіль Сёмуха.
Каментары