Эканоміка

Кіраўнік Нацбанка: Дэнамінацыя магчыма праз 2–3 гады

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч не выключае правядзення дэнамінацыі беларускага рубля праз 2–3 гады. Пра гэта ён паведаміў падчас прамой лініі, якую арганізавала газета «Рэспубліка».

Паводле яго меркавання, праводзіць дэнамінацыю «ў нейкім сэнсе настаў час». «Але адна з характарыстак пераходнай эканомікі — высокі ўзровень інфляцыі, — прадоўжыў Пракаповіч. — За мінулыя гады ў беларускіх грошай назапасілася нямала „лішніх“ нулёў».

«Скажу так: дэнамінацыя ў нашай краіне магчымая, але назваць яе дакладную дату не магу. Гэта залежыць ад многіх фактараў. Магчыма, да дэнамінацыі пройдзе яшчэ 2–3 гады», — сказаў галоўны банкір краіны.

Ён падкрэсліў, што для правядзення дэнамінацыі неабходны час на падрыхтоўку: выдаць адпаведны ўказ прэзідэнта, затым стварыць нарматыўна-прававую базу і г.д.

«Да дэнамінацыі трэба будзе рыхтавацца як мінімум на працягу паўгода. Так што дэнамінацыі праз 20 дзён не можа быць нават тэарэтычна, не гаворачы аб практычным баку пытання», — растлумачыў кіраўнік Нацбанка.

***

Апошні раз дэнамінацыя беларускага рубля — у суадносінах 1:1.000 — праводзілася ў Беларусі 1 студзеня 2000 года. Тады Нацыянальны банк увёў у абарачэнне банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, а пазней — 10.000, 20.000, 50.000 і 100.000 рублёў.

На працягу 2000 года ажыццяўлялася паралельная хаджэнне купюр старога і новага ўзору. 30 снежня 2003 года тэрмін абмену старых грошай завяршыўся.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране11

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі3

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране11

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць