Эканоміка

МАЗ вядзе перамовы з Венесуэлай аб магчымасці продажу часткі акцый

Кіраўніцтва ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» працягвае перамовы з Венесуэлай аб магчымасці продажу часткі акцый прадпрыемства,
паведаміў на прэс-канферэнцыі 10 снежня генеральны дырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі.

Нагадаем, размова ідзе аб магчымасці продажу 25% пакета акцый. Гендырэктар паведаміў, што «сёння прадпрыемства вырашае пытанне аб прыцягненні незалежнай ацэначнай кампаніі для ацэнкі МАЗа».

Бароўскі зазначыў, што прадпрыемства актыўна супрацоўнічае з Венесуэлай. Там будзе адкрыта зборачная вытворчасць грузавікоў «МАЗ» магутнасцю 5 тысяч адзінак у год. Апрача таго, у Венесуэлу пастаўляецца 800 аўтобусаў. Паводле слоў гендырэктара, «Уга Чавес выказаў пажаданне стварыць зборачную вытворчасць і аўтобусаў».

«Цікавасць патэнцыяльных інвестараў да МАЗа не зменшылася, а нават узрасла, — падкрэсліў Бароўскі. — Сёння ў нас шмат прапаноў, у тым ліку ад КамАЗа, групы ГАЗ, кампаніі «Івека».

Ён таксама паведаміў пра планы прадпрыемства рэалізаваць на фінансавым рынку 8–10% акцый з мэтай прыцягнення сродкаў на мадэрнізацыю.

Вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод» у лютым 2009 года было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. 100% акцый належаць дзяржаве.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Усе навіны →
Усе навіны

Услед за прэм'ер-міністрам Індыі міністр абароны краіны таксама не паедзе на парад у Маскву5

У Гродне Палац тэкстыльшчыкаў ператварылі ў Рэйхстаг27

Раман Пратасевіч расказаў, якую новую прафесію плануе атрымаць найбліжэйшым часам23

«Гэта не план міру, а тэатр». Зяленскі адхіліў прапанову Расіі пра трохдзённае перамір’е8

Выкладчыку БДУ запрасілі ў Азербайджане 19 гадоў зняволення14

Новая мікрахвалевая сістэма абясшкоджвае раі дронаў за секунды7

«Голас Амерыкі» можа аднавіць вяшчанне на наступным тыдні1

Брухан пацвердзіў, што пойдзе ў спікеры Каардынацыйнай рады ад фракцыі Латушкі10

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць