Некалькі тысяч фанатаў выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра смерць прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава.
Некалькі тысяч фанатаў выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра смерць прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава
11 снежня ў суботу ў Маскве адбыліся масавыя сутыкненні футбольных фанатаў з міліцыяй, паведамляе Газета.ru. Па інфармацыі журналістаў, што знаходзіліся на месцы падзеяў, у бойцы з АМАПам удзельнічала некалькі соцень чалавек. Бойка пачалася пасля няўдалай спробы фанатаў перакрыць адну з вуліц.
Некалькі тысяч фанатаў выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра забойства прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава. Яшчэ да пачатку масавых сутыкненняў з міліцыяй фанаты збілі каля дзесяці каўказцаў.
У бойках з АМАПам ёсць пацярпелыя з абодвухбакоў. Пратэстоўцы выкарыстоўвалі супраць міліцыянтаў усё, што трапляла пад рукі — ад елачных цацак, да арматуры. АМАП адказваў дубінкамі і слезацечным газам. Фанаты выкрыквалі нацыяналістычны лозунг «Русские, вперед!», а таксама «За убийство ответят ваши дети!». Усяго ў акцыях пратэсту па розных ацэнках прынялі ўдзел ад 2 да 5 тысяч чалавек.
Пасля сутычак у цэнтры фанаты пачалі раз’язджацца па спальных раёнах. Маскоўская міліцыя папарэдзіла ўласнікаў гандлёвых кропак, размешчаных па лініях метро пра пагрозу пагромаў. Зачыненыя некалькі крамаў, у якіх працуюць выхадцы з Азіі і Каўказу. У Маскве задзейнічаныя дадатковыя нарады міліцыі.
***
Ягор Свірыдаў загінуў у сутычцы з дагестанцамі ў ноч на 7 снежня. Яму стрэлілі ў галаву з траўматычнага пісталета. Ягору было 28 гадоў. Ягонага сябра выратавалі медыкі, у яго было чатыры раненні. Забойства футбольнага фаната справакавала масавыя акцыі пратэсту ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, якія скончыліся сутычкамі з міліцыяй.
Каментары