Беларускія дзяўчаты – у адной групе з Брытаніяй, Ізраілем і Чэхіяй (баскетбол)
У польскай Лодзі сёння, 11 снежня, прайшло лёсаванне чэмпіянату Еўропы па баскетболе 2011 года сярод жаночых камандаў.
Беларускі (галоўны трэнер – Анатоль Буяльскі) на паряпэднім этапе згуляюць у групе В са зборнымі Вялікабрытаніі, Ізраіля і Чэхіі.
Склады астатніх групаў:
А — Літва, Расія, Славакія, Турцыя;
С — Іспанія, Чарнагорыя, Польшча, пераможца кваліфікацыі;
D — Грэцыя, Латвія, Францыя, Харватыя.
Фінальная стадыя жаночага Еўрабаскета пройдзе з 18 чэрвеня па 3 ліпеня 2011 года ў польскім Быдгашчы, Катавіцах і Лодзі.
Беларуская група "В" будзе гуляць у Быдгашчы. Фінальная стадыя пройдзе ў Лодзі. Па выніках чэмпіянату будуць разыграныя пуцёўкі на Алімпіяду-2012 у Лондане.
***
Для зборнай Беларусі гэта будзе трэцяе запар кантынентальнае першынство. У 2007 г. падапечныя Анатоля Бульяскага заваявалі бронзу, а ў 2009 г. занялі 4-е месца.
На чэмпіянаце свету па баскетболе 2010 года ў Чэхіі беларускі таксама занялі 4-е месца.
Каментары