Улада44

Някляеў: Акцыя 19 снежня незаконная толькі для пракуратуры

Вулічная акцыя 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы Мінска незаконная толькі для пракуратуры. Аб гэтым заявіў кандыдат у прэзідэнты, лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў 13 снежня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце інтэрнэт-газеты БелаПАН Naviny.by («Белорусские новости»).

«Гэтая акцыя незаконная толькі для пракуратуры. Для народа яна — цалкам законная. Канстытуцыя дае нам свабоду сходаў», — сказаў ён.

Някляеў падкрэсліў, што «народ на плошчы — гэта не натоўп, а менавіта народ». «А народ заўсёды думае аб сваёй бяспецы. Як і арганізатары, якія таксама — народ. Гэта значыць мы. І дапамагчы захаваць бяспеку павінна нам улада, якая для таго і існуе», — лічыць ён.

Някляеў паведаміў, што яго каманда прапанавала органам унутраных спраў арганізаваць бяспеку сумесна з яе дружыннікамі. «З такой прапановай я звярнуўся і да мінскіх уладаў, і да Міністэрства ўнутраных спраў. Не трэба пераапранаць сцягнутых з усёй краіны міліцыянераў у цывільную форму і выпускаць іх на плошчу. Няхай яны стаяць у форме, побач з нашымі дружыннікамі, каб людзі бачылі: улада зацікаўлена ў бяспецы грамадзян. А калі раптам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Макей прынясе на плошчу пятарду, якой ён пужае выбаршчыкаў, я спадзяюся, міліцыя сумесна з дружыннікамі не дапусцяць правакацыі з яго боку», — сказаў кандыдат у прэзідэнты.

Ён падкрэсліў, што «адзіны эфектыўны спосаб дэманстрацыі нашай нязгоды з фальсіфікацыямі — гэта выхад на мірную акцыю 19 снежня ў 20.00 на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску».

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае1

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць