Улада55

Статкевіч: Рэйтынг Лукашэнкі ў Мінску — 22-23%

заявіў кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч 13 снежня на прадпрымальніцкім форуме «Праграма „Перспектыва“ — пасланне бізнесу для будучага прэзідэнта Беларусі», арганізатарам якога выступіла РГА «Перспектыва».

Як адзначыў Статкевіч, інфармацыя аб рэйтынгу Лукашэнкі была атрымана ў перыяд збору подпісаў ініцыятыўнай групай кандыдата. «Пры зборы подпісаў валанцёры запаўнялі спецыяльную табліцу з указаннем нумара дома, кватэры, а таксама запісвалі настроі грамадзян. Па гэтай табліцы атрымалася, што Лукашэнку ў сталіцы падтрымлівае 22–23%», — растлумачыў палітык.

Разам з тым ён адзначыў, што ў Мінску назіралася апатыя да выбараў:

«На момант збору подпісаў менш за палову грамадзян сталіцы выказвалі жаданне прыйсці на выбары».

Паводле яго слоў, нізкая яўка выгадная ўладам, гэта дасць ім магчымасць зрабіць так, каб колькасць тых, хто прагаласаваў за Лукашэнку, склала 80%.

Статкевіч заявіў, што

рэйтынг Лукашэнкі ў рэгіёнах складае прыблізна 30%
.

«Але там у пэўных слаях насельніцтва назіраецца вялікае непрыманне дзейнай улады. Людзі азлобленыя», — адзначыў ён.

Кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, які таксама наведаў форум, згадзіўся з лічбай Статкевіча.

У сваю чаргу

Алесь Міхалевіч заявіў, што, паводле яго ацэнкі, у першым туры Лукашэнку гатовы падтрымаць 42% выбаршчыкаў.

Альтэрнатыўныя кандыдаты маюць добрую падтрымку ў абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах.

«Але мы татальна прайграем у невялікіх райцэнтрах», — сказаў кандыдат.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»3

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»

Усе навіны →
Усе навіны

28-гадовага хлопца з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Што за ён?1

Прадстаўнік Трампа абвергнуў публікацыю The Times пра падзел Украіны на манер пасляваеннага Берліна4

Чаму Вялікдзень у католікаў і праваслаўных найчасцей не супадае і часта складае месяц?6

Загадка арыентацыі старажытных храмаў. Чаму цэрквы павернуты не туды10

У інтэрнэце перапрадаюць білеты на матчы хакейнага «Дынама» ў плэй-оф КХЛ. У разы даражэй2

Расіі пагражаюць новыя санкцыі, калі не будзе пагаднення аб перамір'і да канца красавіка2

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі19

Прадстаўнік Трампа: Украіну можна падзяліць, як пасляваенны Берлін у межах мірнага пагаднення10

Зборная Беларусі едзе на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе праз 16 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»3

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць