Улада3434

Міхалевіч: Калі б мы адмовіліся ад удзелу ў выбарах, нас бы прызналі слабакамі

Кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч мяркуе, што калі б альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты спынілі свой удзел у выбарчай кампаніі, іх бы прызналі слабакамі.

Пра гэта ён заявіў 13 снежня на прадпрымальніцкім форуме «Праграма „Перспектыва“ — пасланне бізнесу для будучага прэзідэнта Беларусі», арганізатарам якога выступіла РГА «Перспектыва».

«Уявім, што мы прынялі б прапанову Уладзіміра Някляева і адмовіліся ад удзелу ў выбарах. І што далей? Дзяржаўнае тэлебачанне стала б гаварыць, што яны слабакі, што яны ўбачылі свой рэальны рэйтынг, які ім паказвалі, і таму адмовіліся, таму што мы не ўмеем, не хочам змагацца», — зазначыў Міхалевіч.

«Але калі мы хочам бачыць дэмакратыю, за гэта трэба змагацца», — дадаў ён.

Паводле слоў кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, некаторыя кандыдаты неаднаразова прапаноўвалі яму зняцца з выбараў. Што тычыцца прапановы Някляева, то ён пачуў пра гэта ад журналістаў і прапанаваў «свой варыянт практычнай рэалізацыі гэтай ініцыятывы». У прыватнасці, усе кандыдаты павінны былі зняцца з выбараў адначасова. «Для гэтага я прапанаваў усім разам сабрацца, напісаць заявы ў ЦВК і потым іх даставіць. Але як толькі кандыдаты, якія раней прапаноўвалі мне зняцца з выбараў, пра гэта пачулі, у іх адразу адпала жаданне нешта рабіць», — зазначыў Кастусёў.

У сваю чаргу кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч падкрэсліў, што зняцце з выбараў азначала б уцёкі. «Гэта быў бы вялікі падарунак для дзейнай улады. У такой сітуацыі і фальсіфікаваць няма чаго. І дзеля чаго тады ісці на плошчу?» — сказаў кандыдат.

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых35

Вайнаабноўлена35

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

26-гадовы ўкраінскі пілот загінуў падчас баявога задання на самалёце F-168

Лукашэнка пракаментаваў знікненне Анжалікі Мельнікавай38

Застаюцца апошнія тыдні, каб пералічыць 1,5% падаходнага на беларускую справу

Жанчына нарадзіла чужое дзіця. Якую памылку зрабілі ў клініцы падчас ЭКА3

Лукашэнка: Украіне ў ЕС няма чаго рабіць. Чаго яна туды лезе?32

Есці ўчарашняе можна ці шкодна? Бульба, рыс і макарона ў халадзільніку6

Амаль лета. Праз пару дзён месцамі да +23°С

У Мінску прадаюць невялікі шарык марожанага за 60 рублёў. Што не так з гэтым дэсертам?7

Віцэ-прэм’ер, Карпенка, Дзермант і камуністы адзначылі «Дзень Сонца нацыі» ў пасольстве КНДР15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых35

Вайнаабноўлена35

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць