Афіша

Пяць месяцаў жыцця Максіма Багдановіча

«У хуткім часе ў Мінск прыедзе Максім Багдановіч», — пачулі мы голас Аркадзя Смоліча, які ўвайшоў у сталоўку «Беларускай хаткі» з лістом у руках… «Максім Багдановіч піша, што хоча пажыць у Менску, у сваім родным горадзе, дыхнуць паветрам Бацькаўчшыны, пачуць жывую беларускую мову…». Нас ахапіла радасць і трывога. Радасць, што пазнаем нашага дарагога паэта, і трывога за яго здароўе… Было гэта ў палове верасня 1916 года. У «Беларускай хатцы» на Захараўскай вуліцы, № 18, у сталоўцы «Таварыства дапамогі ахвярам вайны…» — так пісала ў сваіх успамінах беларуская пісьменніца Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая).

Максім Багдановіч так марыў вярнуцца ў горад свайго маленства, столькі хацеў зрабіць на роднай зямлі, што нават сухоты — спадчынная хвароба, якая пацягнула за сабой у магілу маці і старэйшага брата Вадзіма, — не спынілі яго.

Тэма вяртання паэта на радзіму доўгі час была прадстаўленая на экспазіцыі філіяла Літаратурнага музея М.Багдановіча «Беларуская хатка» − у тым доме, дзе жыў паэт, калі ў кастрычніку 1916 года прыехаў у Мінск. Дом быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе да 100-годдзя з дня нараджэння нашага выдатнага паэта, і ў яго сценах размясцілася цікавая экспазіцыя, арганічна дапоўненая мемарыяльнай часткай — усё гэта расказвала пра жыццё і творчасць паэта ў мінскі перыяд. Апошнія тры гады філіял зачынены на капітальны рамонт. Але ўсім прыхільнікам творчасці маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча даецца магчымасць убачыць фрагменты з экспазіцыі філіяла музея «Беларуская хатка».

Да 119 дня нараджэння рамантычнага паэта ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча будзе прадстаўленая выстава «Пяць месяцаў з жыцця паэта». Прадстаўленыя на ёй рэчы (эпісталярная спадчына, фотаздымкі, прадметы побыту) раскажуць пра адзін з самых шчаслівых перыядаў жыцця Максіма, у якім было і знаёмства з беларускімі пісьменнікамі, і сустрэча Новага года, і напісанне новых славутых твораў.

Самым гарачым, самым трапяткім, самым святым пачуццём Максіма была любоў да Радзімы, да маці-Беларусі. Яно давала сілы самаахвярнаму жыццю. Імя паэта засталося назаўжды ў памяці нашчадкаў.

Выстава працуе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, Траецкае прадмесце) з 9 снежня 2010 года.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч5

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202081

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»5

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч5

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць