Культура11

У Мінску адкрылася II Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры

Праходзіць яна ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3).

У экспазіцыі больш за 200 работ, створаных айчыннымі майстрамі выяўленчага мастацтва розных пакаленняў за апошнія два гады.

Як адзначыў намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў (БСМ) Сяржук Цімохаў, адметнасць выставы ў тым, што напярэдадні XX з’езда БСМ беларускія жывапісцы, графікі і скульптары выставілі свае творы на конкурс, які праводзіцца паводле ўзору вядомых еўрапейскіх арт-форумаў. Творы для экспазіцыі адбіраліся аўтарытэтным прафесійным аргкамітэтам з прадстаўнікоў усіх секцыяў, творчых аб’яднанняў і абласных арганізацый БСМ, сказаў Цімохаў.

Кожны ўдзельнік выставы мае магчымасць патаемна пазначыць у бюлетэні трох найлепшых на яго думку аўтараў у трох намінацыях (жывапіс, графіка і скульптура). Пасля галасавання незалежныя прадстаўнікі рэвізійнай камісіі творчага саюза праз падлік набраных балаў вызначаць пераможцаў конкурсу, паведаміў намеснік старшыні БСМ.

Ён запрасіў усіх аўтараў выставы 22 снежня ў Палац мастацтва, каб пазначыць ў бюлетэнях прозвішчы трох найлепшых мастакоў біенале ў кожнай з трох намінацый.

У Палацы мастацтва адбылася прэзентацыя каталога I Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры, якая адбылася там 4–24 верасня 2008 года. Яе пераможцамі былі прызнаны Уладзімір Канцадайлаў і Леанід Хобатаў (жывапіс), Рыгор Сітніца (графіка), Андрэй Асташоў (скульптура).

Сёлетняя біенале працуе да 25 снежня.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?2

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі1

Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед

Расія нанесла масіраваны ўдар па адным з аператыўных аэрадромаў Украіны5

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае1

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?2

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць