Меркаванні1919

Макей — Рымашэўскі: хто хлусіць?

Макей абвінавачвае, Рымашэўскі адхрышчваецца.

Учора Віталь Рымашэўскі вырашыў паскардзіцца на кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея. У пракуратуру.

На мінулым тыдні Макей заявіў: «Мяне здзівіў яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты, які заклікае нас усіх жыць у адпаведнасці з хрысціянскімі запаветамі — не забі, не скрадзі, не хлусі. І ў той жа час мае знаёмыя працуюць у шостай гімназіі горада Мінска. Некалькі дзён таму, выступаючы там, ён заяўляе, што мы павінны выйсці на плошчу, і дзейнага прэзідэнта, калі ён не захоча сысці з гэтай пасады, можа спыніць толькі куля расійскага снайпера. Дык дзе хрысціянская мараль, дзе хрысціянскія запаветы ў гэтым плане?!"

Рымашэўскі (якога, мяркуючы па ўсім, і меў на ўвазе Макей) адхрысціўся ад усіх абвінавачанняў, заўважыўшы: «Уладзімір Макей як чыноўнік высокага рангу павінен разумець, што нельга давяраць плёткам, якія распаўсюджваюць хай і яго знаёмыя».

У распараджэнні «Свабоды слова» апынуўся запіс выступу Рымашэўскага ў той самай шостай гімназіі. Выступ сапраўды забойны (iншым кандыдатам можна павучыцца).

Але факт застаецца фактам — інфарматары Макея яго не падвялі. Вось даслоўна цытата з Рымашэўскага:
«Я спадзяюся, да таго, хто называе сябе прэзідэнтам, вернецца розум, таму што ў яго два выбары: альбо расійская куля ў лоб, я вам шчыра кажу, кілера, так, альбо ён будзе размаўляць з намі і з Еўропай і пойдзе на дыялог і саступкі. Я спадзяюся на другое, што ўсё-ткі розум да яго вернецца…»

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →