Меркаванні22

Камароўскі: Я непакоюся за лёс гэтага чалавека

Фігурант сфабрыкаванай справы, якую выкрыў былы следчы А.Пыжык, распавядае аб яе акалічнасцях.

У інтэрнэце з’явілася чарговае відэа, на якім былы супрацоўнік праваахоўных органаў раскрывае механізмы уздзеяння беларускай улады на грамадзян. Былы следчы з Жодзіна, Андрэй Пыжык, у 2008 годзе адмовіўся фабрыкаваць справу супраць апазіцыянера. За гэта паплаціўся кар’ерай і быў вымушаны з’ехаць з краіны.

«Гэта вельмі сумленны чалавек. Калі б не ён, то я зараз сядзеў бы за кратамі», —
расказвае жодзінскі актывіст, былы афганец Аляксандр Камароўскі. 22 кастрычніка 2008 года кіраўнік аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны», Камароўскі ехаў у Польшчу. На мяжы ў яго былі выяўленыя фальшывыя даляры — як пазней выявіла следства, яму іх падкінулі.

У Брэсце распачалі крымінальную справу. АБЭЗ адразу правёў ператрус у хаце і на працы ў Камароўскага. Матэрыялы ператрусу прыйшлі да старшага следчага Пыжыка, які тады працаваў у жодзінскай міліцыі. Ён стаў разбірацца з імі і адразу пабачыў, што некаму было вельмі выгадна сфабрыкаваць яе. Следчы паехаў з гэтымі матэрыяламі да пракурора Жодзіна. Той наўпрост сказаў:

«Камароўскі балатуецца ў дэпутаты, а не павінен балатавацца».

І адвёў Пыжыка на сустрэчу з намеснікам Адміністрацыі прэзідэнта РБ Анатолем Рубінавым. Сустрэча ў следчага выклікала сапраўдны шок — высокі чыноўнік адкрытым тэкстам патрабаваў пасадзіць Камароўскага ў турму і пагражаў зняволеннем самому Пыжыку, калі той не задаволіць патрабаванняў. Следчы адмовіўся. Справу закрылі. А.Пыжык праз некаторы час быў звольнены з праваахоўных органаў і з’ехаў за мяжу.

«Я выдатна памятаю тую справу. Ледзьве застаўся на свабодзе. Двойчы мне падкідвалі фальшывую валюту. Фабрыкавалі і парушалі ўсё, што толькі можна. І ўсе закрывалі вочы на гэтыя парушэнні. Толькі адзін сумленны чалавек знайшоўся», — распавядае А.Камароўскі. Актывіст ведае, што следчы з’ехаў з краіны амаль адразу пасля звальнення: «Так, я ведаю аб гэтым. Я маю яго кантакты, ведаю, дзе ён знаходзіцца. Аднак пакуль не магу сказаць аб гэтым СМІ. Я непакоюся за лёс гэтага чалавека».

«Гэта быў адзіны шанец для яго застацца на свабодзе. Пракурор Жодзіна мне аднойчы ў прыватнай размове сказаў, што калі Пыжык вернецца, яго адразу пасадзяць», —
расказвае Аляксандр Камароўскі. Актывіст таксама лічыць, што пакуль Лукашэнка ва ўладзе, такім людзям, як Андрэй Пыжык, дарога закрытая: «Я лічу, што настолькі сумленны чалавек проста павінен працаваць на высокіх пасадах, у МУС. Аднак пакуль у нас пры ўладзе Лукашэнка, там будуць толькі такія, як Рубінаў».

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць