Колькі каштуе краіне КДБ? – $80 мільёнаў у год!
Дзяржбяспека траціць $5 мільёнаў на медыцынскую дапамогу насельніцтву.
Услед за падлікамі, у якую суму для краіны абыходзіцца прэзідэнт і структуры, якія забяспечваюць яго дзейнасць, nn.by прааналізавала выдаткі на ўтрыманне Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Для параўнання мы ўзялі рэспубліканскія бюджэты Беларусі за 2009, 2010 і 2011 гады.
Гэты год можна назваць крызісным для КДБ — афіцыйнае фінансаванне скарацілася на 25%. Праўда, ўжо з наступнага года колькасць грошай, атрыманых арганізацыяй, вернецца на ранейшы ўзровень — $87 мільёнаў.
Бюджэт КДБ складана назваць празрыстым — каля 80% выдаткаў уцякаюць у падраздзел у раздзел «Судовая ўлада, праваахоўчая дзейнасць і забеспячэнне бяспекі». Застаецца прасачыць лёс астатніх $15–20 мільёнаў. Каля паловы з іх трапляе на сацыяльныя праекты КДБ. Мала таго што спецслужба выдаткоўвае каля $5 мільёнаў на адукацыю сваіх супрацоўнікаў, дык яшчэ
$4 мільёны аддаецца на «медыцынскую дапамогу насельніцтву»! Маюцца на ўвазе, напэўна, ведамасныя паліклінікі і санаторыі.
З 2010 года ў бюджэце КДБ з’явіўся новы від выдаткаў — навуковыя даследаванні. Прычым не
Вайны няма, а мабілізацыя праводзіцца…
Нарэшце, міжнародная дзейнасць спецслужбы вымагае яшчэ каля $2–3 мільёнаў, большая частка з якіх выдзяляецца на ўтрыманне прадстаўніцтваў за мяжой.
Каментары