Улада

На нумары кампаніі па назіранні руху «За Свабоду» заблакаваныя ўваходныя званкі

На нумары тэлефонаў кампаніі па назіранні грамадскага аб`яднання "Рух "За Свабоду" аператараў velcom (+375299179626) i life:) (+375257906422), якія выкарыстоўваліся для аператыўнага прыёму інфармацыі з выбарчых участкаў краіны, заблакаваныя ўваходныя званкі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН каардынатар кампаніі па назіранні, намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч.

Больш за тое, увечары 18 снежня быў заблакаваны прыём СМС-паведамленняў на гэтыя сім-карты.

Паводле Губарэвіча, гэта ўскладніць працэс збору звестак пра парушэнні, падвядзення вынікаў выбараў, але не спыніць яго, бо будуць задзейнічаны альтэрнатыўныя формы збору інфармацыі.

Нагадаем, праблемы з блакаваннем уваходных званкоў з`явіліся і ў кампаніі "За справядлівыя выбары".

Нягледзячы на гэта, паведаміў Губарэвіч, пачалі паступаць першыя паведамленні пра парушэнні падчас галасавання ў асноўны дзень выбараў. Яны, збольшага, тычацца галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў (сябры камісіяў бяруць большую колькасць бюлетэняў, чым паступіла заявак выбаршчыкаў, адмаўляюцца ад суправаджэння назіральнікаў і не даюць ім інфармацыі пра дамы, якія плануюць наведаць). На некаторых участках назіральнікам забараняюць весці альтэрнатыўны падлік і карыстанне мабільнай сувяззю.

Назіральнік ад руху "За Свабоду" Валерый Раманенка знік пры нявысветленых абставінах. Яго няма ні на працы, ні дома. Ягоны мабільны тэлефон не адказвае.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца10

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч параіў выкладваць у тыкток «не дупу»15

Беларуска падзялілася ўражаннямі ад аўтобуснага тура ў Дагестан — 32 гадзіны да першага начлега2

Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў краму з гранатамёта. Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна2

Новы фільм з «дзіцём Беларусі». Як «Балерына» працягвае справу Джона Уіка7

У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?16

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца10

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць