Улада1212

ЗША не прызналі выбараў законнымі, патрабуюць вызвалення затрыманых

Прэс-служба Белага Дому распаўсюдзіла заяву «Аб беларускіх выбарах і палітычным гвалце». У ёй гаворыцца, што ЗША ня могуць прызнаць законнымі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 19 сьнежня і заклікаюць неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

Прапануем вашай увазе поўны тэкст заявы:

«Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць дзеяньні беларускага ўраду, накіраваныя на задушэньне дэмакратычных працэсаў і непрапарцыйнае ўжываньне сілы супраць палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і журналістаў. Мы заклікаем неадкладна вызваліць усіх кандыдатаў на прэзыдэнта і сотні пратэстоўцаў, якія былі затрыманыя 19 і 20 сьнежня.

Злучаныя Штаты ня могуць прызнаць законнымі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, якія агучыла беларуская Цэнтральная выбарчая камісія 20 сьнежня. Мы выказваем сваё шкадаваньне, як гэта ясна выказала місія назіральнікаў АБСЭ, што абмежаваны прагрэс у палітычным асяродзьдзі перад учорашнімі выбарамі не прывёў да свабоднага і справядлівага выніку ці празрыстага падліку галасоў.

Мы таксама заклапочаныя сьведчаньнямі пра тое, што функцыянаваньне незалежных мэдыяў было парушанае і заклікаем урад Беларусі прыняць захады для абароны права сваіх грамадзян на свабодныя СМІ.

Як мы падкрэсьлілі ў супольнай заяве ЗША і Беларусі 1 сьнежня, далейшае разьвіцьцё дачыненьняў увязанае з павагай да правоў чалавека з боку ўраду Беларусі і з дэмакратычнымі працэсамі.

Дзеяньні апошніх 24 гадзін зьяўляюцца, аднак, ясным крокам назад, што да ключавых пытаньняў у нашых дачыненьнях зь Беларусьсю».

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі3

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу17

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман16

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

Украінскія дроны атакавалі Расію

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі3

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць