Улада8585

Штурмам узята кватэра міліцыянта, што стрымліваў спецназ (+ відэа)

Яму надзелі кайданкі, сканфіскавана ўся тэхніка.

Затрыманы былы афіцэр міліцыі, які вечарам 19 снежня ў час акцыі пратэсту апазіцыі ўгаворваў спецназаўцаў не ўжываць сілу супраць дэманстрантаў.

Позна ўвечары 20 снежня ў сваёй кватэры на праспекце Ракасоўскага ў Мінску быў затрыманы былы афіцэр міліцыі Аляксандр Класкоўскі. Відэакадры, на якіх ён у кіцелі лейтэнанта міліцыі і са скрываўленай галавой угаворвае супрацоўнікаў міліцэйскага спецназа не ўжываць сілу супраць дэманстрантаў, абляцелі інтэрнэт. На іх Аляксандр кажа, звяртаючыся да міліцыянтаў: «Вы што, ідыёты?.. Стукні лейтэнанта! Я шэсць гадоў да яго ішоў, я войска прайшоў. Бі! Ну, сур'ёзна, - я цябе біць не буду, бі мяне!»

Кватэру А. Класкоўскага ўзялі штурмам трое супрацоўнікаў КДБ у цывільным. Яны канфіскавалі кампутар, фотаапараты, флэш-карты, а самога Класкоўскага павезлі ў невядомым кірунку.

Аляксандр Класкоўскі праходзіў службу ў органах унутраных справаў з сакавіка 1999 года па сакавік 2005 года.
Па заяве МУС, «зарэкамендаваў сябе з адмоўнага боку як недысцыплінаваны супрацоўнік. Неаднаразова дапускаў парушэнні службовай дысцыпліны, за што прыцягваўся да адказнасці». Звольнены з МУС за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Аляксандр - сын вядомага беларускага журналіста, супрацоўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандра Класкоўскага.

Як расказала сястра затрыманага Вольга Класкоўская, яе брата моцна збілі падчас затрымання: «Білі па твары і нырках, лаяліся, казалі, што пакажуць яму ў «амерыканцы» такое жыццё, што мала не будзе. Абвінавацілі ў тым, што ён нібыта плюнуў у твар спецназаўца. Я гаварыла з жонкай Наталляй, яна ў шоку. Добра, што дома ў той момант не было дзяцей».

Па словах Вольгі, паколькі ў кватэру Аляксандра ламіліся невядомыя, была выкліканая міліцыя.

Тыя, што ўварваліся ў кватэру, паказалі прыбылым міліцыянтам пасведчанні супрацоўнікаў КДБ, адно з іх было на прозвішча Лагун, і запатрабавалі скласці пратакол за «ілжывы выклік».
«Пазней я патэлефанавала ў КДБ, каб даведацца пра лёс брата, але мне адмовіліся даць інфармацыю, прапанаваўшы прыйсці на прыём», - сказала сястра затрыманага і дадала, што мае намер звярнуцца ў праваабарончыя арганізацыі. Яна збіраецца таксама арганізоўваць акцыі пратэсту каля беларускай амбасады ў Стакгольме, дзе жыве цяпер. «Калі не стварыць грамадскі рэзананс, чалавека могуць папросту ўгробіць», - лічыць Вольга Класкоўская.

Як паведаміла БелаПАН жонка затрыманага Наталля, цяпер Аляксандр Класкоўскі знаходзіцца ў Галоўным упраўленні папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

Каментары85

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаву, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі2

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне3

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну9

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы4

Аліеў у апошні момант адмовіўся ляцець у Маскву на парад2

EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады

Данута Перадня выехала з Беларусі

У Вялікабрытаніі збіраюцца заводзіць крыміналкі на тых, хто залазіць на помнік Чэрчылю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі1

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць