Улада33

Рэдактар charter97.org знаходзіцца ў СІЗА КДБ, але яе скайп застаецца ўключаны

Рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

«Усе нашы работнікі затрыманыя, таму сайт, спадзяемся, часова, будзе працаваць не ў такім дынамічным рэжыме, як раней, — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце ў ноч на 21 снежня. — Наталля Радзіна і валанцёры, як паведамлялася раней, знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

Радзіна была збітая падчас жорсткага разгону мірнай акцыі 19 снежня. Аднак замест таго каб паехаць да лекара або дадому, яна засталася працаваць.

Мы вельмі перажываем за яе лёс і здароўе. Магчыма, гэта і ёсць пачатак той „расправы з незалежнымі інтэрнэт-выданьнямі“, аб якой казаў сёння Лукашэнка на прэс-канферэнцыі».

Між тым у

сістэме Skype Радзіна пастаянна даступная з моманту заканчэння вулічнай акцыі, аднак на запыты не адказвае. Не выключана, што кампутар, за якім яна працавала, кантралюецца іншымі асобамі.
Мабільны тэлефон Радзінай адключаны. Раней яна неаднаразова атрымлівала пагрозы. У дачыненні сайта было заведзена тры крымінальныя справы.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні8

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не ведаю, якое ў Беларусі грамадзянства правільнае». Расійскі брамнік гуляў за зборную Беларусі без пашпарта1

Памёр віцебскі журналіст і пісьменнік Сяргей Рублеўскі

Гарадзенца асудзілі на 13 гадоў за вымаганне ў айцішніка крыптавалюты на мільярд рублёў1

Перамір'е Расіі і Украіны дае шанец на перазагрузку і ў Беларусі36

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках20

Мінчанка нарадзіла першае дзіця ў 54 гады

Караеў сказаў, што дэпартуе іракскага будаўніка, калі той не ажэніцца з беларускай35

Жэрара Дэпард'ё асудзілі за сэксуальны гвалт2

Махляры пачалі рассылаць лісты са штрафамі за парушэнне ПДР

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні8

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць