Улада77

Ні бога, ні чорта: Лукашэнка даў інтэрв'ю «Еўраньюс»

У інтэрв’ю «Еўраньюс» ён заявіў, што не баіцца «ніякіх вашых еўрапейскіх структур».

«Я не баюся ніякіх вашых еўрапейскіх структур, калі ўжо на тое пайшло», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Еўраньюс» 20 снежня.

«Я баюся толькі аднаго: я дзеючы прэзідэнт у беларускай дзяржаве, і ў мяне ёсць свой народ, — сказаў ён. — І я павінен гарантаваць мір і бяспеку гэтаму народу. Усё, што адбылося ў нядзелю, зафіксавана, у тым ліку і замежнымі журналістамі, і „Еўраньюс“. Калі вы сумленныя, пакажыце, калі ласка, тое, што адбылося. Гэта масавыя беспарадкі, і за гэта арганізатары і ўдзельнікі павінны адказаць. І яны за гэта адкажуць — не перада мной. Мне гэта не трэба, я

не крыважэрны.
Яны адкажуць перад беларускім народам, па нашых законах».

«Калі б такое здарылася ў Францыі (там знаходзіцца офіс тэлеканала), Яны б адказвалі па французскіх законах. Але павінен вам сказаць, для даведкі,

мы, як у Францыі, іх слезацечным газам не атручвалі і ў гэтыя марозныя дні вадой з брандспойтаў не палівалі. Таму нам яшчэ да вашай дэмакратыі далёка»,
— заявіў беларускі кіраўнік.

На пытанне, цікавіўся ён здароўем збітага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Уладзіміра Някляева, Лукашэнка заявіў: «У нас вельмі моцная сістэма аховы здароўя, мабыць, не горш, чым у Францыі. І яны з усімі праблемамі са здароўем, у тым ліку былых экс-кандыдатаў разбяруцца.

Я не лекар і не хачу ўмешвацца ў гэтыя пытанні.

Калі вы маеце на ўвазе тое пабоішча, якое яны арганізавалі і уцягнулі ў гэты непаўналетніх і маладых неўтаймаваных людзей, вы, напэўна, таксама гэтыя малюнкі бачылі. А пажадана, каб вы іх паглядзелі — не толькі карцінку кандыдата з падбітым вокам. І пачыталі нядаўнія заявы начальніка штаба спадара Някляева, які абсалютна не абвінавачвае міліцыю ў тым, што адбылося. Гэта іх выхадкі і хай яны ў гэтым разбіраюцца самі. Нас у гэта ўцягваць не трэба» .

Па словах Лукашэнкі, пад следствам знаходзіцца

«і не восем, і не дзевяць» былых кандыдатаў, а «два ці тры, калі ўжо на тое пайшло».

Беларускі кіраўнік запэўніў, што яго

«абсалютна не хвалюе» заява місіі АБСЕ аб недэмакратычна характары выбараў.

«Усё, што прапісала місія, гэта велізарны крок наперад у параўнанні з тым, што было ў 2006 годзе. І паверце, што на гэтай базе мы можам з Еўропай выбудоўваць адносіны. І той, хто сапраўды хоча непрадузята бачыць становішча ў Беларусі… Гэта — па-першае, па-другое, мы выбары праводзілі для сябе, а не для місіі АБСЕ. Мы запрасілі ўсіх жадаючых. Калі яны штосьцт ўбачылі і нешта ацанілі, як я сёння сказаў, значыць, ужо было што бачыць і што ацэньваць.

Таму я асабліва не напружваюся ў гэтым напрамку

і ўпэўнены, што ў нас з вамі — і з Францыяй, і з Еўрасаюзам, шмат праблем, якія мы ў найбліжэйшай будучыні вырашым. Усё гэта пройдзе, усё гэта наноснае. Я ад вас прашу толькі аб’ектыўнасці. Не трэба, каб канал «Еўраньюс» вёў сябе неаб’ектыўна. Аб’ектыўнасці па падзеях у Беларусі пакуль было замала «, — сказаў Лукашэнка.

Інтэрв’ю з ім апублікавана на сайце тэлеканала пад рубрыкай «Гвалт».

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне 10-гадовы хлопчык згвалціў сваю 7-гадовую сяброўку, таму што хацеў паўтарыць «дарослы фільм»10

«Зачыні вокны і ўключы газ». Дзецям Гомельскай вобласці прыходзяць небяспечныя паведамленні ад імя вядомага блогера3

«Часам прыходзіцца нават залазіць у сметніцу». Валанцёры з Мінска расказалі, як ратуюць з вуліцы хатніх пацукоў4

Услед за прэм'ер-міністрам Індыі міністр абароны краіны таксама не паедзе на парад у Маскву5

У Гродне Палац тэкстыльшчыкаў ператварылі ў Рэйхстаг27

Раман Пратасевіч расказаў, якую новую прафесію плануе атрымаць найбліжэйшым часам23

«Гэта не план міру, а тэатр». Зяленскі адхіліў прапанову Расіі пра трохдзённае перамір’е8

Выкладчыку БДУ запрасілі ў Азербайджане 19 гадоў зняволення14

Новая мікрахвалевая сістэма абясшкоджвае раі дронаў за секунды7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць