Улада

Германія: Працэс збліжэння Беларусі і ЕС «моцна пацярпеў»

Германія занепакоеная парушэннямі падчас выбарчага працэсу і разгонам дэманстрацыі апазіцыі ў Беларусі. Кіраўнік МЗС Германіі Гіда Вестэрвэле назваў непрымальным збіццё і арышты апазіцыянераў, якія хацелі скарыстацца правам свабоднага волевыяўлення.

Прадстаўнік урада Германіі Штэфэн Зайнберт заявіў, у сваю чаргу, што краіна вельмі занепакоеная падзеямі ў Беларусі. «Шмат што паказвае на тое, што не былі выкананыя міжнародныя стандарты, якія датычаць правядзення свабодных і справядлівых выбараў. Асаблівую трывогу выклікае тое, што большасць апазіцыйных кандыдатаў знаходзяцца пад арыштам, а некаторыя былі параненыя падчас арышту», — заявіў ён. Зайнберт падкрэсліў, што федэральны ўрад заклікае неадкладна вызваліць апазіцыйных палітыкаў і журналістаў. Паводле яго словаў, прэзідэнцкія выбары 19 снежня былі «тэстам для далейшых адносін паміж ЕС і Беларуссю, таму працэс узаемнага збліжэння «моцна пацярпеў».

Упаўнаважаны па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг выказаў абурэнне дзеяннямі беларускай міліцыі супраць дэманстрантаў, якія змагаюцца за свабодныя і справядлівыя выбары.

«Тое, што Аляксандр Лукашэнка дазваляе біць сваіх грамадзян і кандыдатаў ад апазіцыі, а міліцыя сваімі дзеяннямі перашкаджае журналістам расказваць пра гэтыя падзеі, дэманструе аўтарытарнае мысленне рэжыму ў Мінску»,
 — гаворыцца ў заяве Лёнінга.

Незадаволенасць падзеямі ў Мінску выказалі і дэпутаты Бундэстагу і нямецкія эксперты. На думку эксперта Нямецкай асацыяцыі замежнай палітыкі Мары-Лені Май, разгон дэманстрацыі ў Мінску сведчыць пра тое, што для Лукашэнкі збліжэнне з ЕС не з’яўляецца прыярытэтам. «Замест гэтага ён сканцэнтруецца на партнёрстве з Расіяй», — заявіла яна ў інтэрв’ю РАР.

Падзеі ў Мінску асудзілі высокапастаўленыя асобы Польшчы, Францыі, Еўрапарламента. Нагадаем, што паводле дадзеных беларускага ЦВК, Аляксандр Лукашэнка атрымаў каля 80% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы больш чым у 90%. Місія АБСЕ назвала падлік галасоў не адпаведным дэмакратычным стандартам. Прыхільнікі апазіцыі, пратэстуючы супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, 19 снежня выйшлі на акцыю пратэсту, якая была разагнаная АМАПам. Лік затрыманых ідзе на сотні, многія збітыя. У прыватнасці, кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў быў шпіталізаваны, прычым пасля яго выкралі з лякарні невядомыя ў цывільным. Некалькі кандыдатаў ад апазіцыі былі арыштаваныя, іх месцазнаходжанне невядомае.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў1

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве дворнікам раздалі біноклі і загадалі кругласутачна шукаць у небе беспілотнікі4

У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю2

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі17

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве2

«Куратар — твой другі начальнік». Як службы бяспекі «душаць» айцішнікаў5

Ваяваць за Расію пайшоў былы палітвязень з Гомеля. У Беларусі ён у спісе «тэрарыстаў»7

Атакі ўкраінскіх дронаў прывялі да хаосу ў расійскіх аэрапортах3

Маразы не спыняюцца. Зноў штармавое папярэджанне праз іх3

Мінадукацыі скарэктавала праект пастановы аб рэпетытарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў1

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць