Улада7676

20 лідэрам апазіцыі пагражае да 15 гадоў турмы

Яшчэ тром — да дзесяці гадоў турмы паводле Крымінальнага Кодэкса РБ.

На сёння праваабаронцамі адсочваюцца крымінальныя справы, заведзеныя перад і пасля правядзення акцыі пратэсту 19 снежня. Па справе аб масавых беспарадках на сёння вядома, што падазраванымі з’яўляюцца 17 чалавек. Тры чалавекі, затрыманыя прэвентыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы з «Вясны».

Паводле «Вясны»,

падазраюцца па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Масавыя беспарадкі»:

1. Някляеў Уладзімер — кандыдат у прэзідэнты
2. Саннікаў Андрэй — кандыдат у прэзідэнты
3. Кастусёў Рыгор — кандыдат у прэзідэнты
4. Статкевіч Мікалай — кандыдат у прэзідэнты
5. Міхалевіч Аляксей — кандыдат у прэзідэнты
6. Рымашэўскі Віталь — кандыдат у прэзідэнты
7. Севярынец Павел — давераная асоба кандыдата В.Рымашэўскага
8. Бандарэнка Зміцер — каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»
9. Халіп Ірына — журналістка, жонка Андрэя Саннікава
10. Радзіна Наталля — журналістка, рэдактарка інтэрнэт-сайта charter97.org
11. Лябедзька Анатоль — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі
12. Палажанка Настасся — намесніца старшыні «Маладога Фронту»
13. Дзмітрыеў Андрэй — кіраўнік перадвыбарнага штаба У.Някляева
14. Фядута Аляксандр — палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У.Някляева
15. Атрошчанкаў Аляксандр — прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А.Саннікава
16. Класкоўскі Аляксандр — былы супрацоўнік міліцыі
17. Кобец Уладзімер — кіраўнік перадвыбарнага штаба А.Саннікаваю. 18. Сяргей Вазняк, давераная асоба Уладзіміра Някляева
19. Паўлаў Анатоль, старшыня менскай гарадской арганізацыі АГП.
20 Паводле іншых звестак, такое сама абвінавачванне выстаўлена і Шакаль Тацяне — сяброўцы Андрэя Дзмітрыева.

Артыкул 293 «Масавыя беспарадкі»

1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

2. Удзел у масавых беспарадках, які палягаў у непасрэдным здзяйсненні дзеяньняў, названых у частцы першай дадзенага артыкула, — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса «Хуліганства»

1. Дашкевіч Зміцер — старшыня «Маладога Фронту»
2. Лобаў Эдуард — актывіст «Маладога Фронту»
3. Лазар Дзяніс — актывіст «Маладога Фронту»

Затрыманыя прэвентыўна, 18 снежня.

Артыкул 339 «Хуліганства»

1. Наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выяўляюць відавочную непавагу да грамадства, што суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання альбо знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці альбо якія вызначаюцца выключным цынізмам (хуліганства), — 3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой дадзенага артыкула, здзейсненыя з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў, ужываннем выбуховых рэчываў або выбуховых прыладаў альбо здзейсненыя з пагрозай іх ужывання, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Каментары76

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі56

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?15

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

Стала вядома, колькі людзей у Беларусі пакаралі за падзеж жывёлы2

Хто тыя людзі, якімі запоўнілі Нацыянальны футбольны стадыён пры яго адкрыцці?20

Папа Леў XIV выступіў за святкаванне ўсімі хрысціянамі Вялікадня ў адзін дзень5

Рутэ: НАТА трэба павялічыць выдаткі на СПА ў пяць разоў3

У мінскай Грушаўцы каля адной з кавярняў заўважылі малпу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі56

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць