У вачах сяброў і паплечнікаў.
у вачах сяброў і паплечнікаў.
Сябар штаба Уладзіміра Някляева, лідар "Маладых дэмакратаў" Міхаіл Пашкевіч занепакоенымі тымі падзеямі, што апошнім часам адбываюцца з ім.
"Спачатку мяне затрымліваюць 19 снежня перад выбарамі.
Калі Дашкевіча саджаюць у ІЧУ, калі громяць увесь штаб Някляева аж да прэс-сакратаркі, то са мной сядзяць палкоўнікі і падпалкоўнікі, якія размаўляюць пра палітыку і літаратуру. І яшчэ мне абяцаюць, што буду ім удзячны за гэта.Сёння зноў мяне запіхваюць у УАЗік, возяць паўгадзіны па райне, размаўляюць ні аб чым. Потым выходзіць спецназаўскі начальнік, які кажа, што ты добры хлопец і на Плошчы 19 снежня не быў", -- кажа Пашкевіч.
"Сёння ў мяне шмат ужо хто пытаецца, чаму астатніх затрымліваюць, а цябе не. Я не маю прэтэнзій да тых людзей, што пілі са мной чай. Але мне не зразумелыя загады іх начальства", -- гаворыць Пашкевіч.
Хлопец лічыць, што такім чынам адбываецца спроба яго дыскрэдытацыі ў вачах сяброў і паплечнікаў.
Каментары