Меркаванні1212

Сяргей Плыткевіч: Як забіць павагу да ўласнай краіны

Цяпер не сярэднявечча, схаваць злачынствы становіцца ўсё цяжэй і цяжэй.

Вядомы беларускі фатограф, шэф-рэдактар газеты «Турызм і адпачынак», дырэктар выдавецтва «Рыфтур» Сяргей Плыткевіч, які актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы I Міжнароднага форуму «Імідж Рэспублікі Беларусь: пазіцыянаванне і прасоўванне гарадоў і рэгіёнаў», выказаў сваё меркаванне наконт таго, як могуць адбіцца на іміджы нашай краіны падзеі 19 снежня.

Дзесяць гадоў наша выдавецтва займаецца стварэннем станоўчага іміджу Беларусі.

Даведнікі, фотаальбомы, плакаты, камплекты паштовак, газета «Турызм і адпачынак» — усё скіравана на тое, каб паказаць нашым грамадзянам і турыстам з-за мяжы, што мы жывем у прыгожай і годнай краіне. Часам злёгку прыхарошваем рэчаіснасць, дзейнічаючы па прынцыпе гасцінных гаспадароў, якія робяць парадак у сваім доме перад прыходам гасцей. Пры гэтым мы вельмі спадзяемся, што добра паказаныя намі гарады і мястэчкі Беларусі не толькі прыцягнуць туды новых турыстаў, але і падштурхнуць саміх жыхароў не бурыць гэтую прыгажосць, а яшчэ лепш — ствараць новую.

Але…

ніякая багатая гісторыя, ніякая архітэктура, ніякія прыродныя славутасці не могуць разглядацца і ацэньвацца ў адрыве ад жыцця сённяшняга
. Калі прыніжаецца народ, калі прадстаўнікі інтэлігенцыі пачынаюць адчуваць дыскамфорт ад таго, што адбываецца вакол, то становіцца вельмі праблематычным і бессэнсоўным нагадваць ім пра нейкую прыгажосць.

…Перад тым, як ісці на выбарчы ўчастак, я праехаў вакол Кастрычніцкай плошчы — усе дробныя вулачкі і задворкі дамоў былі абстаўленыя фургонамі для транспарціроўкі затрыманых і аўтобусамі з міліцыяй. Але ўсё-такі мы ўвечары выйшлі з цёплай кватэры — таму што ў кожнага з нас павінна быць пачуццё ўласнай вартасці. Калі мы жывём у вольнай і дэмакратычнай краіне, то павінны мець права публічна пацвердзіць свой пункт гледжання!

Кастрычніцкая плошча сустрэла нас здзеклівы расейскай папсой. «Холадна, мне з табою вельмі холадна!..» — неслася з дынамікаў, а з прыступак Палаца прафсаюзаў хтосьці спрабаваў нешта крычаць прысутнаму народу. Але нічога, абсалютна нічога не было чуваць. Натоўп усё павялічваўся, людзі пераходзілі з месца на месца, з горыччу пасмейваючыся з сябе і рэчаіснасці. Сітуацыя здавалася бессэнсоўнай і тупіковай: механічныя дынамікі перакрычаць немагчыма!

І ў гэты момант сцягі раптам паплылі на праспект Незалежнасці. Пару дзясяткаў ДАІшнікаў, якія стаялі ўздоўж праспекта, паспрабавалі супрацьстаяць людскай рацэ, але затрымалі яе толькі на імгненне. Рака ператварылася ў мора і накіравалася на плошчу Незалежнасці. Так, людзей было вельмі шмат…

Што здарылася далей, чытачы, напэўна, ужо выдатна ведаюць. Асабіста мяне ўразіла абсалютная непадрыхтаванасць і нескаардынаванасць дзеянняў лідэраў апазіцыі — хвілін сорак народ таптаўся і не ведаў, што рабіць, а затым, калі нарэшце з’явіліся гукаўзмацняльнікі, аказалася, што і выступаць няма каму. Але яшчэ больш па свядомасці ўдарыла далейшае бессаромнае фальшаванне ў тэлеэфіры: збітага да паўсмерці яшчэ да пачатку шэсця кандыдата ў прэзідэнты Уладзімера Някляева, журналістаў, якія былі побач з ім, назвалі ледзьве не тэрарыстамі, ва ўсім, што адбывалася звінавацілі людзей, якія выйшлі на плошчу. І ў той мітусні пяць-дзесяць правакатараў элементарна маглі разбіць шкло ў Доме ўрада, каб падштурхнуць АМАП да больш актыўных дзеянняў. Магло быць гэта і загадзя запланавана. Але кіраўнікі апазіцыі, калі не мелі такога плану, павінны былі быць гатовымі да падобных правакацый! Дакладна гэтак жа і ўлада, якая не хоча апынуцца ў ізаляцыі, якая жадае захаваць павагу свайго народа і сусветнай супольнасці, не мае права элементарна хлусіць!

Цяпер не сярэднявечча, калі можна было знішчыць летапісы і перапісаць гісторыю, сёння палітыка стала максімальна публічнай і схаваць злачынствы становіцца ўсё цяжэй і цяжэй.
Па-мойму, гэта павінны разумець ўдзельнікі канфлікту, ахвярай якога можа стаць ўся Беларусь.

А пакуль у мяне знікла ўсялякае жаданне ствараць новы фотаальбом аб краіне. Спадзяюся, часова…

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад7

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі брата Ігара Лосіка5

«Яшчэ і крэдытны рэйтынг пацярпіць». Банкамат забраў грошы, але на рахунак яны не паступілі3

У фінале футбольнага еўракубка згуляюць каманды, якія займаюць 15-е і 16-я месцы ў сваім чэмпіянаце

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ12

Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае. Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла3

Ціханоўская: Вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем8

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу2

Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў6

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад7

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць