Усяго патроху11

Месцы вулічных святаў у навагоднюю ноч у Мінску

Агульнагарадскі спектакль «Карнавальная ноч» адбудзецца каля Нацыянальнай бібліятэкі з удзелам зорак эстрады.

Агульнагарадскі навагодні спектакль «Карнавальная ноч» адбудзецца каля Нацыянальнай бібліятэкі.

У ім возьмуць удзел вядомыя беларускія артысты і творчыя калектывы: Ірына Дарафеева, Дзмітрый Качароўскі, Алег Сямёнаў, гурты «Беларусы», «Да Вінчы» і інш.

На пляцоўцы каля Палаца спорту будзе паказана святочная праграма «З Новым годам, сталіца!».

Навагодні феерверк адбудзецца на традыцыйным месцы — каля абеліска «Мінск — горад-герой», пачнецца ў 1.30 ночы 1 студзеня.

У Заводскім раёне навагоднія масавыя гулянні пройдуць з 1.00 да 4.00 на пляцоўках: каля Палаца культуры МАЗ, на вуліцах Несцерава, 58, Бачылы,1, перад мабільным катком у мікрараёне Чыжоўка, а таксама ў пасёлку Сокал.

У Ленінскім раёне з 1.00 да 3.30 гулянні будуць праходзіць на плошчы каля к/т «Салют» (пр. Ракасоўскага, 150а).

У Маскоўскім раёне святочныя мерапрыемствы адбудуцца з 1.00 да 4.00 у скверы па праспекце газеты «Праўда».

У Кастрычніцкім раёне масавыя гулянні пройдуць з 1.00 да 4.30 на плошчы каля Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7), у парку «Курасоўшчына», на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра (вул. Асаналіева, 40), у пасёлку Сокал каля гандлёвага комплексу (вул. Барамзіной, 10а).

У Партызанскім раёне навагоднія мерапрыемствы будуць праходзіць з 0.30 да 4.00 на пляцоўцы каля лыжаролернай трасы (вул. Сталетава,1), на пляцоўцы каля заводакіраўніцтва МТЗ (вул. Даўгабродская, 29), у мікрараёне Сцяпянка (вул. Карвата).

У Першамайскім раёне гулянні прадоўжацца з 23.00 да 3.00 на пляцоўцы каля крамы «Гаспадарчыя тавары» (вул. Русіянава,1), з 1.00 да 4.00 — на вул. Фогеля, 1.

У Савецкім раёне святочныя мерапрыемствы адбудуцца з 1.00 да 4.00 на пляцоўцы перад універсамам «Паўночны» (вул. Мірашнічэнкі, 3), на стадыёне СШ № 53 (вул. Бяды, 9), на плошчы перад Камароўскім рынкам (вул. В.Харужай, 6).

У Фрунзенскім раёне масавыя навагоднія гулянні будуць доўжыцца з 1.00 да 4.00 на пляцоўцы каля Мінскага лядовага палаца спорту (вул. Прытыцкага, 27), каля рынка «Заходні» (вул. Бурдэйнага, 6), каля ГЦ «Максімус» (вул. Лабанка, 94), на пляцоўцы па вуліцы Матусевіча, 59а, на пляцоўцы каля магазіна «Купалаўскі» (вул. Лынькова, 57), каля Мінскага раённага цэнтра культуры (вул. Вышалескага, 4).

У Цэнтральным раёне гулянні пройдуць з 1.00 да 4.00 на пляцоўцы каля Палаца спорту і каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).

1 студзеня каля Нацыянальнай бібліятэкі (13.30–15.30, 16.00–20.00) таксама пройдуць масавыя гулянні.
Будзе працаваць пляцоўка каля кінатэатра «Салют» (пр. Ракасоўскага, 150а) з 11.00 да 15.00. Дзіцячае свята «Шчаслівы Новы год!» 1 студзеня з 13.00 да 15.00 пройдзе ў дзіцячым парку імя Горкага, з 12.00 да 15.00 — на плошчы перад Камароўскім рынкам (вул. В.Харужай, 6).

2 студзеня дзіцячыя забаўляльныя праграмы адбудуцца ў Мінскім заапарку (12.00–15.00), у парку імя 50-годдзя Кастрычніка (13.00–15.00), на пляцоўцы каля Мінскага лядовага палаца спорту (вул. Прытыцкага, 27).

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране10

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі3

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране10

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць