Кіно33

Пачаўся паказ фільма «Шчаўкунок і Пацучыны кароль» у фармаце 3D

Паказ новага фільма Андрэя Канчалоўскага «Шчаўкунок і Пацучыны кароль» у фармаце 3D адбыўся ў абноўленым мінскім кінатэатры «Цэнтральны» і ў новым 3D кінатэатры «Мір» у Брэсце.

Асноўная частка здымак праходзіла на працягу 15 тыдняў у новых павільёнах кінастудыі «Штэрн» непадалёк ад Будапешта (Венгрыя), а таксама на размешчанай блізу натурнай пляцоўцы, дзе мастак-пастаноўшчык Кевін Фіпс («V значыць вендэта», «Троя», «Браты па зброі») узнавіў атмасферу старой Вены. Значную ўвагу ён надаў фасадам будынкаў той эпохі і брукаваным вуліцам. Каб перадаць атмасферу «пацучынага» свету, дзённыя вулічныя сцэны здымаліся ноччу, што дазволіла атрымаць эфект «бясколернага дня».

Бюджэт гэтага міжнароднага праекта склаў 90 млн долараў, што амаль у два разы больш, чым бюджэт самага дарагога расійскага праекта 2010 года «Стомленыя сонцам — 2» (55 млн долараў).

Ідэю экранізацыі знакамітай казкі Гофмана Канчалоўскі выношваў больш за 40 гадоў. Саўндтрэкам да фільма стала класічная музыка з балета Пятра Чайкоўскага ў сучаснай апрацоўцы кампазітара Эдуарда Арцем’ева. На яе пакладзены і тэксты васьмі песень, напісаныя ўладальнікам «Оскара», папулярным англійскім паэтам і лібрэтыстам сэрам Цімам Райсам (рок-опера «Ісус Хрыстос — суперзорка», мультфільмы «Аладзін» і «Кароль Леў», мюзікл «Прыгажуня і Пачвара» і інш.).

Ролю Пацучынай каралевы агучыла Ала Пугачова, а Пацучынага караля — Філіп Кіркораў.

Ролю ж мамы герояў-дзетак і Снегавой феі выканала жонка Канчалоўскага Юлія Высоцкая. Дарэчы, яна вырасла ў Мінску, а як акторка ўзгадавалася ў Тэатры імя Янкі Купалы.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі9

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

Як называюцца ягады і садавіна ў розных рэгіёнах Беларусі3

Як дамушнікі выбіраюць кватэры, каб абчысціць?6

Беларускія дэсантнікі ходзяць па Маскве, спяваючы песню пра Лукашэнку12

«Экстрэмісцкай» прызналі тыкток-старонку Андрэя Дзмітрыева2

Ozon дазволіў беларусам аплачваць адзенне пасля яго прымеркі1

Фрыдрыха Мерца з другой спробы абралі канцлерам Германіі7

Беларус знайшоў на гарышчы манету, якая можа каштаваць амаль 18 тысяч даляраў

«Я — пехацінец». Кадыраў заявіў, што ягоныя словы пра адстаўку не так зразумелі2

У Беларусі засталося каля 800 ветэранаў. 427 з іх — удзельнікі вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі9

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць