З гэтай нагоды ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску а 18.30 распачнецца ўрачыстая імша.
Сёння святкуе65-годдзе арцыбіскуп мітрапалітМінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, які з верасня 2007 г. кіруе каталіцкай царквой у Беларусі.
З гэтай нагоды ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, а 18.30 распачнецца ўрачыстая імша. Архіпастыра павіншуюць святары, вернікі, прадстаўнікі ўлады.
Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 у вёсцы Адэльск непадалёк ад Гродна ў сям’і Ігната і Ганны Кандрусевічаў.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1962 Т.Кандрусевіч паступіў на
Працаваў інжынерам на Віленскім заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынераў атрымаў аўтарскае пасведчанне на вынаходку «Прамысловы ўзор спецыяльнага высакахуткаснага шліфавальнага станка для Волжскага аўтамабільнага завода».
У 1976 паступіў у Духоўную семінарыю ў Коўне, якую скончыў у 1981 і 31 мая таго ж года прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса.
У 1981–1988 працаваў вікарыем у віленскіх касцёлах. 13 лютага 1988 быў прызначаны пробашчам гродзенскіх парафій Маці Божай Анёльскай (былы францішканскі касцёл) і св. Францішка Ксавэрыя (катэдра). У 1988 у Каунасе абараніў дысертацыю на тэму «Паглыбленне вучэння пра Касцёл у працах ІІ Ватыканскага Сабору і ў яго дакументах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі.
25 ліпеня 1989 Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам
13 красавіка 1991 Тадэвуш Кандрусевіч быў менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду еўрапейскай часткі Расіі.
21 верасня 2007 Бенедыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам
Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да найшчырэйшых віншаванняў. Многая лета!
Каментары